Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 29 сакавіка: судзяць супрацоўніка Горадзенскага шклозаводу


Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Сілавікі затрымліваюць удзельніка пратэстаў, 2020 год
Архіўнае ілюстрацыйнае фота. Сілавікі затрымліваюць удзельніка пратэстаў, 2020 год

Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.

За ўдзел у паслявыбарнай акцыі пратэсту затрымалі жыхара Жабінкі

На відэа, запісаным сілавікамі, ён «прызнаецца» ва ўдзеле ў акцыі, падпісках на «экстрэмісцкія рэсурсы», а таксама кажа, што трымаў дома нацыянальны сцяг, паведамляе «Вясна».

У Гомлі асудзілі пэнсіянэрку

Гомельскі абласны суд вынес прысуд пэнсіянэрцы і роварнай актывістцы Сьвятлане Кароль. Жанчыну пакаралі пазбаўленьнем волі тэрмінам на 1 год і 6 месяцаў калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму, паведамляе «Вясна».

Пэнсіянэрку абвінавацілі ў паклёпе на Лукашэнку паводле ч. 2 арт. 367 КК і распальваньні сацыяльнай варожасьці паводле ч. 1 арт. 130 КК. Справу разглядаў судзьдзя Вадзім Бобыраў.

Сьвятлана — пэнсіянэрка і вядомая роварная актывістка з Гомля, былая старшыня абласнога грамадзкага аб'яднаньня «ВелаГомель». У 2020 годзе яна далучылася да гомельскай Каардынацыйнай рады. Дома Сьвятлану чакаюць старая маці і муж з анкалягічнай хваробай, якімі апякуецца жанчына.

У Горадні пачынаюць разгляд справы супрацоўніка Горадзенскага шклозаводу

Аляксандра Піўчука абвінавачваюць у абразе (ч. 1 арт. 369 КК) і паклёпе (ч. 2 арт. 367 КК) на Лукашэнку, абразе прадстаўніка ўлады (ч. 2 арт. 367 КК) і зьдзеку зь дзяржаўных сымбаляў (арт. 370), піша «Вясна». Працэс ідзе ў судзе Ленінскага раёну Горадні.

Пра затрыманьне Аляксандра стала вядома 2 верасьня 2023 году. Тады ж зьявілася і відэа, на якім ён кажа, што затрыманы за абразьлівыя камэнтары ў адрас кіроўных асоб. Таксама сілавікі абвінавацілі яго ў «русафобіі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG