У будынку Польскага асьветніцкага таварыства ў Горадні 12 гадоў таксама працаваў ліцэй, дзе можна было вывучаць польскую мову.
Школа пры Цэнтры беларускай салідарнасьці ў Варшаве працуе бясплатна для бацькоў.
Сёлета скарачаць лічбы прыёму на бюджэтную форму навучаньня ў ВНУ не плянуюць, заявіў БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўленьня прафэсійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Касьпяровіч.
Беларуская пісьменьніца і папулярызатарка беларускай мовы Зоя Доля падзякавала кіраўнікам 168 прадпрыемстваў і арганізацый, за тое, што прыслухаліся да яе зваротаў.
Сёньня ў Вільні адбылася прэзэнтацыя праекту для беларускіх дзяцей унутры краіны і за мяжой. Расказваем, што гэта такое і чаму гэта важна.
Інфармацыя пра гэта зьявілася ў сацсетках выдавецтва.
Характарыстыка пры паступленьні ў вышэйшыя навучальныя ўстановы неабходная для актыўнага ўцягваньня студэнтаў «у грамадзкае жыцьцё, у розныя напрамкі спартыўнай і культурнай дзейнасьці».
3 студзеня Лукашэнка падпісаў указ, які зацьвярджае новыя правілы для паступленьня ў ВНУ і каледжы; ён ужо апублікаваны на сайце president.gov.by. Глядзім, як было і як стала.
Для паступленьня на спэцыяльнасьці для Ўзброеных сіл, транспартных войскаў і органаў памежнай службы зараз дастаткова здаць толькі два прадметы.
Колькасьць звальненьняў у ІТ-сэктары павялічылася на 70 адсоткаў, і гэта не канчатковыя лічбы 2022 году.
Пагутарылі з адным зь яе стваральнікаў, кіраўніком фонду Tutaka Паўлам Станкевічам, пра тое, як прыйшла ідэя праекту, як рэагуюць на гульню палякі і чаму яна цяпер важная.
Студэнты зь Беларусі змогуць бесьперашкодна паступаць ва ўнівэрсытэты Эстоніі, паведаміў у лісьце да кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту Сьвятлане Ціханоўскай кіраўнік эстонскага МЗС Урмас Рэйнсалу.
Міжурадавы дакумэнт паміж Масквой і Кіевам дзейнічаў 22 гады.
Чыноўніца з галоўнага ўпраўленьня адукацыі Гомельскага аблвыканкама паведаміла журналісту выданьня «Флагшток», што існуе сьпіс сьвятаў і дзіцячых герояў, забароненых у беларускіх дзіцячых садках і школах.
У студзені, паводле яго, заплянавана кансультацыйная сустрэча па гэтым пытаньні.
Польшча надалей будзе прызнаваць беларускія дыплёмы аб адукацыі, нягледзячы на скасаваньне рэжымам Лукашэнкі адпаведнага беларуска-польскага пагадненьня.
13 сьнежня прадстаўнікі беларускай дыяспары Беластоку атрымалі афіцыйны адказ ад гарадзкога Дэпартамэнту адукацыі ў пытаньні вывучэньня беларускай мовы дзецьмі.
Улады Літвы накіравалі зварот да Высокага камісара АБСЭ ў справах нацыянальных мяншыняў.
Міністар адукацыі Беларусі Андрэй Іванец сказаў, што, акрамя анкетных зьвестак, характарыстыка выпускніка школы будзе мець і іншую інфармацыю.
У Бярозе не падаўжаюць кантракт настаўніку найвышэйшай катэгорыі, навукоўцу, выкладчыку беларускай мовы і літаратуры, аўтару школьных падручнікаў, лектару курсаў перападрыхтоўкі і павышэньня кваліфікацыі для настаўнікаў пры Берасьцейскім дзяржаўным унівэрсытэце Мікалаю Жуковічу.
Раней беларускія выпускнікі маглі здаваць цэнтралізаванае тэставаньне па 4 дысцыплінах на выбар. Гэта дазваляла паступаць у тую ВНУ, куды яны праходзілі па балах.
Пазыцыі беларускай мовы ў якасьці сродку камунікацыі даволі слабыя. Тым ня менш для абсалютнай большасьці беларусаў яна застаецца важнай культурнай каштоўнасьцю.
На плошчы Бесьсьмяротнасьці ў Стоўпцах прайшоў урачысты мітынг з удзельнікамі акцыі «Сымбаль адзінства», прадстаўнікамі праўладных грамадзкіх арганізацый і мясцовымі ўладамі.
Згодна з патрабаваньнем пракуратуры Савецкага раёну Менску прыбраныя прапановы аб куплі трох кніг, прызнаных экстрэмісцкімі матэрыяламі, гаворыцца ў паведамленьні ведамства.
Экспэрты Міжнароднай ініцыятывы iSANS сабралі новыя прыклады інкарпарацыі беларускай сыстэмы адукацыі ў расейскую. Як процістаяць гэтаму, як адбудаваць і захаваць нацыянальную сыстэму адукацыі? Пагаварылі з адмыслоўцамі.
Міністэрства адукацыі і навукі Латвіі з 2026/27 навучальнага году плянуе прыбраць расейскую мову ў якасьці другой замежнай з усіх навучальных установаў.
Прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту (АПК) у нацыянальным адраджэньні Аліна Коўшык заклікала бацькоў і настаўнікаў выступіць супраць мілітарызацыі выхаваньня і адукацыі ў Беларусі.
У Беларусі можа зьявіцца абавязковая характарыстыка выпускніка пасьля заканчэньня школы. Пра гэта заявіў міністар адукацыі Андрэй Іванец.
У суправаджэньні пракурора Гомельскай вобласьці Віктара Марозава прэм’ер-міністар Раман наведаў месца раскопак у Чонкаўскім лесе пад Гомелем.
У Беларусі больш за 60% студэнтаў вучацца на платным. Цяпер іх таксама хочуць прымусова накіраваць адпрацоўваць 2 гады па разьмеркаваньні.
Старшыня Савету Рэспублікі Натальля Качанава падчас «адкрытага дыялёгу» зь менскай моладзьдзю расказала пра пляны разьмеркаваньня выпускнікоў ВНУ — ня толькі тых, хто вучыўся за сродкі дзяржаўнага бюджэту, але і «платнікаў».
Падлеткаў ад школы вадзілі ў калёнію... Беларуская школа даўно ператварылася ў канвэер для вырабу ідэалягічна правільных элемэнтаў. Важна памятаць, што гэта — ненармальна.
У некаторых школах дзяцей са шматдзетных сем’яў перасталі карміць бясплатным абедам. Зьмены закранулі толькі тых школьнікаў, якія не наведваюць групу падоўжанага дня. Не ўва ўсіх школах гэтае правіла строга выконваюць.
14 лістапада таксама стала вядома, што пракуратура хоча зьліквідаваць кампанію, якая «незаконна ажыцьцяўляла дзейнасьць Саюзу палякаў». Адпаведны запыт ужо накіраваны ў эканамічны суд.
Складальнікі слоўніка ангельскай мовы Collins Dictionary, які выдаецца ў Шатляндыі, выбралі словам году permacrisis — гэта значыць пэрманэнтны, пастаянны крызіс.
Пасьля масавага закрыцьця прыватных школ у Менску засталася толькі адна. Па інфармацыі Свабоды, трапіць туды ўжо немагчыма. Гэтую навучальную ўстанову канчаў Мікалай Лукашэнка, а адна з заснавальніц — Ірына Абельская.
Паразмаўлялі з Марыяй пра польскія прыватныя і дзяржаўныя садкі, адрозьненьні іх ад беларускіх, а таксама пра цяжкасьці ва ўладкаваньні і што найбольш падабаецца маме і дзіцяці.
28 кастрычніка каля 11-12 гадзіны ў віцебскай гімназіі № 1 памёр 11-класнік, паведаміла «Наша Ніва».
Новы падручнік беларускай літаратуры для ліцэістаў у Польшчы называецца звычайна — «Родная літаратура. 4 клас агульнаадукацыйнага ліцэя». Што ў ім? Хто па ім будзе вучыцца? Размаўляем з аўтарам, Янам Карчэўскім.
Рэспубліка Беларусь спыняе дзеяньне міжурадавага пагадненьня з Польшчай аб узаемным прызнаньні дакумэнтаў аб вышэйшай адукацыі і ступеняў у навуцы і мастацтве.
Паразмаўлялі зь беларускамі пра тое, як яны ўладкавалі сваіх дзяцей у школы Нямеччыны, Фінляндыі і Польшчы. Даведаліся, чым адрозьніваецца эўрапейская адукацыя ад беларускай, што падабаецца дзецям і найбольш уражвае бацькоў.
Паразмаўлялі з псыхолягам пра тое, як паклапаціцца пра псыхічнае здароўе дзіцяці ў школе, асабліва пасьля ўвядзеньня патрыятычных заняткаў. Даведаліся, як размаўляць зь дзецьмі пра вайну і рэпрэсіі, каб не нашкодзіць ім, і калі варта зьвяртацца па дапамогу да спэцыяліста.
У сэрыі «Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе» выйшла кніга Сяргея Абламейкі «Чаму Беларусь не Расея». Гэта 86-ты том Бібліятэкі.
У беларускай сталіцы закрыліся яшчэ дзьве прыватныя ўстановы адукацыі — «Гімназія Грын Хіл» і школа «Стэмбрыдж», паведамляе прэс-служба Вярхоўнага суду.
Эканамічны суд Менску 13–14 кастрычніка разгледзіць пазовы аб прыпыненьні працы чатырох прыватных школ па заявах кантрольных органаў.
Дырэктарку прыватнай школы «Смарт Скул» Натальлю Базанаву затрымалі 21 верасьня. На наступны дзень яе абвінавацілі ў «хуліганстве» і пакаралі 15-дзённым арыштам.
Загрузіць яшчэ