Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эстоніі паабяцалі ня ўводзіць абмежаваньні для студэнтаў зь Беларусі


Ілюстрацыйнае фота, Shutterstock
Ілюстрацыйнае фота, Shutterstock

Студэнты зь Беларусі змогуць бесьперашкодна паступаць ва ўнівэрсытэты Эстоніі, паведаміў у лісьце да кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту Сьвятлане Ціханоўскай кіраўнік эстонскага МЗС Урмас Рэйнсалу.

У сваім лісьце міністар замежных спраў Эстоніі Урмас Рэйнсалу запэўнівае, што:

  • эстонскія ўнівэрсытэты ня будуць прымяняць ніякіх абмежавальных умоваў да прыёму беларускіх студэнтаў;
  • беларускія студэнты маюць права падаць заяву на атрыманьне доўгатэрміновай візы ці віду на жыхарства для навучаньня ў Эстоніі. Гэта азначае, што яны таксама будуць прынятыя ўнівэрсытэтамі.

«Я цалкам падзяляю вашую думку аб тым, што для дэмакратычнай будучыні Беларусі спатрэбяцца свабодныя, адукаваныя маладыя людзі і што наш абавязак — падтрымліваць памкненьні моладзі», — заявіў Урмас Рэйнсалу ў лісьце.

На мінулым тыдні Абʼяднаны пераходны кабінэт Беларусі дамовіўся, што Польшча працягне прызнаваць беларускія дыплёмы аб адукацыі, нягледзячы на адмену беларускімі ўладамі адпаведнай дамовы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG