Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская школа ў Варшаве просіць дапамогі на падручнікі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Школа пры Цэнтры беларускай салідарнасьці ў Варшаве працуе бясплатна для бацькоў.

Школка пры Цэнтры беларускай салідарнасьці ў Варшаве вядзе дзейнасьць ужо практычна два гады. На сёньняшні дзень яе наведвае амаль 130 дзетак, для якіх выкладаюцца польская, беларуская, ангельская мовы, адбываюцца заняткі па лепцы з гліны, музыцы, фатаграфіі, працуе група для ўкраінскіх дзетак. Школа бясплатная. Арганізатары адзначаюць, што гэтак было ад пачатку і ня зьменіцца.

Цяпер арганізатары школы просяць дапамогі, каб закупіць новыя падручнікі, канцылярскія тавары (альбомы, флямастары, алоўкі, фарбы і г.д.), якія з прычыны «вялікай колькасьці вучняў разыходзяцца з хуткасьцю сьвятла», а таксама слодычы і гарбату для дзетак, якія наведваюць заняткі.

Дапамагчы школцы можна з дапамогай PayPal info@belaruscenter.eu

Альбо на банкаўскі рахунак:
80 1160 2202 0000 0004 8785 5432 (Bank Millennium S.A.)
IBAN: PL 80 1160 2202 0000 0004 8785 5432
SWIFT: BIGBPLPW
FUNDACJA «CENTRUM BIAŁORUSKIEJ SOLIDARNOŚCI»
Назва пераказу: Darowizna na cele statutowe

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG