Беларуская пісьменьніца і папулярызатарка беларускай мовы Зоя Доля паведаміла, што паводле яе зваротаў 168 арганізацый і прадпрыемстваў Беларусі стварылі беларускамоўныя старонкі ў інтэрнэце.
«Падлічыла, колькі ў гарадах нашай краіны беларусізавалі сайтаў па маіх зваротах, атрымалася больш за паўтары сотні. Добры вынік! Інтэрнэт-прастора ўзбагацілася беларускай мовай. Дзякуй кіраўнікам і супрацоўнікам прадпрыемстваў і ўстаноў, якія ў мінулым годзе аформілі беларускамоўныя вэрсіі сваіх сайтаў і папрацавалі для роднай мовы», — напісала Зоя Доля на сваёй старонцы ў Facebook.
Пісьменьніца апублікавала дакладны пералік такіх прадпрыемстваў і арганізацый. Сярод іх як культурныя, адукацыйныя ўстановы, так і прамысловыя, мэдычныя, спартовыя, гандлёвыя прадпрыемствы, аблвыканкамы, райвыканкамы па ўсёй краіне.