«Акрамя анкетных зьвестак — прозьвішча, імя, імя па бацьку — у характарыстыцы будзе адлюстраваны сямейны статус дзіцяці. Мы павінны ведаць, зь якой яно сям’і: шматдзетнай, якая знаходзіцца ў сацыяльна небясьпечным становішчы», — цытуюць Іванца дзяржаўныя СМІ.
«У характарыстыцы будзе адлюстраваны шэраг кірункаў, якія датычацца хобі абітурыента. Асобны пункт дакумэнту будзе прысьвечаны ўдзелу ў мерапрыемствах патрыятычнай і працоўнай накіраванасьці. Сёньня мы гаворым аб тым, што гэта найважнейшыя элемэнты выхаваўчай работы ў школе. У характарыстыцы будзе адлюстраваны ўдзел дзіцяці ў грамадзкіх моладзевых абʼяднаньнях, зарэгістраваных у нас ва ўстаноўленым парадку», — адзначыў міністар адукацыі.
Характарыстыка выпускніка школы будзе падавацца разам з заявай як дакумэнт, неабходны для паступленьні ў ВНУ . «Яна будзе ўплываць на выбудоўваньне адукацыйнай і выхаваўчай траекторыі гэтага абітурыента, калі ён прыйдзе 1 верасьня ва ўнівэрсытэт», — дадаў Іванец.