Зь сярэдзіны лютага 2023 году ў хабе «Новая зямля» ў Беластоку праводзяць заняткі беларускай мовай і літаратурай. Ідэя зьявілася яшчэ летам, калі дзеці Ганны пайшлі ў школу № 4 у Беластоку.
Алеся Луцкевіч і Віталь Моос ніколі не сустракаліся ў рэальным жыцьці. Але добрымі сябрамі былі іхныя дзяды Антон і Аркадзь. 25 сакавіка 1918 году яны абвяшчалі незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі. Пазьней Антон Луцкевіч стане яе прэм’ерам, а Аркадзь Смоліч — ягоным намесьнікам.
Прычынай перасьледу выкладчыка Аляксандра Камка стала публікацыя ў Facebook фатаздымка са сьцягам Украіны і бел-чырвона-белай сымболікай.
З ініцыятывы ГУБАЗіКа ў Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» кнігу пісьменьніка Альгерда Бахарэвіча, нумары часопісаў «Наша гісторыя», Arche і нават каляндар.
У шостай частцы цыклю аўтар кнігі «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня» Сяргей Абламейка расказвае, як у 1920-я гады супрацоўнікі Інбелкульту стварылі манаграфію пра помнікі старога Менску з некалькімі сотнямі фотаздымкаў, як яна не была выдадзеная і зьнікла.
Ці стане Беларусь гістарычным ворагам украінцаў? Як вайна Расеі супраць Украіны зьмяняе ідэнтычнасьць украінцаў, ці можна сёньня быць расейскамоўным патрыётам Украіны і ці сапраўды Пуцін нарэшце аб’яднаў паўднёвых суседзяў Беларусі?
Сёньня нярэдка можна пачуць сьцьвярджэньні пра гвалтоўную беларусізацыю пачатку 90-х гадоў, пра навязваньне беларускай мовы ў школах і грамадзкім жыцьці, выцясьненьне з краіны расейцаў і іншыя «грахі нацыяналістаў». А як гэта было насамрэч?
Прыпыніла сваю дзейнасьць выдавецтва «Зьміцер Колас», якое спэцыялізуецца на перакладах на беларускую мову сусьветнай паэзіі, прозы, драматургіі. Прааналізавалі, як ідзе «зачыстка» недзяржаўных выдавецтваў.
Новая падлеткавая субкультура нечакана стала шырока вядомай па ўсёй краіне, праваахоўнікі масава затрымліваюць яе прыхільнікаў. Расказваем, як на яе адрэагавалі ў беларускіх школах.
Міністэрства адукацыі Беларусі пастановай № 58 ад 27 лютага зацьвердзіла форму характарыстыкі для выпускнікоў.
Міністэрства адукацыі Беларусі вызначыла тры вышэйшыя навучальныя ўстановы, у якія можна будзе паступіць без уступных іспытаў.
Сёньня новага дэкана калектыву факультэту прадставіў рэктар БДУ Андрэй Кароль.
14 лютага адзначаецца сьвята закаханых, ці Дзень сьвятога Валянціна. У мінулыя гады ў беларускіх школах і ВНУ да гэтай даты ладзіліся розныя імпрэзы. Дзеці малявалі і дарылі адзін аднаму валянцінкі. Сёлета як мінімум у частцы школ сьвяткаваньня ня будзе.
Шосты ляўрэат прэміі Стральцова не прыехаў у Вільню, застаўся ў Беларусі. Яму яе ўручыць удава Стральцова Алена. Перамог сёлета паэт і перакладчык Юрась Пацюпа. Яго кніга мае назву «Рой».
Лічыцца найлепшай адмыслоўцай па італьянскай мове ў Беларусі. З вуліцы падабрала чатырох катоў. Пяць разоў затрымлівалася па адміністрацыйных справах на 15 сутак. Расказваем, хто такая Натальля Дуліна, якую судзяць у закрытым рэжыме.
Улетку 2022 году Міністэрства аховы здароўя выдала пастанову, якая фактычна абмяжоўвае дзяцей з інтэрнатаў з мэнтальнай паталёгіяй у праве на адукацыю. «Раней такога ня было. Гэта нейкае людаедзтва», — пракамэнтавала пастанову Свабодзе адна з настаўніц, якая працуе з такімі дзецьмі.
Сёньня раніцай на сустрэчы ў корпусе Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту ў Вільні старшыня Кіраўнічай рады ЭГУ Андрус Кубілюс абвясьціў пра выбраньне прафэсара Кшыштафа Рыбіньскага наступным рэктарам навучальнай установы.
Курс гісторыі для ВНУ на негістарычных спэцыяльнасьцях у Расеі з 1 верасьня будзе ўключаць у сябе пэрыяд прыблізна ад заваёвы Кіева Ноўгарадам у IX стагодзьдзі да ўварваньня расейскай арміі ва Ўкраіну ў пачатку 2022 году.
Беларуская служба Радыё Свабода запускае новы YouTube-канал і падкаст «Гісторыя на Свабодзе».
Роўна 160 гадоў таму ў Вільні адбылася падзея, якая шмат у каго ў былым Вялікім Княстве Літоўскім і Царстве Польскім выклікала зьдзіўленьне і непрыманьне. У той дзень было абвешчана аб стварэньні Часовага правінцыйнага ўраду Літвы і Беларусі на чале з Кастусём Каліноўскім. Урад праіснаваў 39 дзён.
Студэнцкія арганізацыі БДУ, якія займаюцца падрыхтоўкай розных імпрэз, атрымалі распараджэньне ад рэктарата — сёлета ніякага сьвяткаваньня Дня сьвятога Валянціна.
30 студзеня Савет Рэспублікі ўхваліў скасаваньне пагадненьня з Францыяй у галіне культуры і навукі.
У сувязі з тым, што «Талібан» забараняе жанчынам наведваць унівэрсытэты ў Афганістане, адраджаецца праект, які фінансуецца ЭЗ, каб прыцягнуць дзясяткі афганскіх дзяўчат для навучаньня ў Казахстане, Кіргізстане і Ўзбэкістане.
Дырэктар выдавецтва «Беларускі кнігазбор» Генадзь Вінярскі напісаў у Фэйсбуку, што 26 студзеня здаў у Міністэрства інфармацыі пасьведчаньне выдаўца.
Палата прадстаўнікоў 25 студзеня вырашыла спыніць дзеяньне міжурадавага пагадненьня паміж Беларусьсю і Францыяй аб супрацоўніцтве ў галіне культуры, адукацыі, навукі і тэхнікі, сродкаў масавай інфармацыі.
У мінулым годзе у Беларусі абаронена ня больш за 117 доктарскіх і кандыдацкіх дысэртацый. У 2019-м гэтая лічба складала 397.
Такую лічбу назвала адказная за нацыянальнае адраджэньне Аліна Коўшык на сустрэчы беларусаў з прадстаўнікамі Аб’яднанага пераходнага кабінэта на чале са Сьвятланай Ціханоўскай. Сустрэча прайшла 23 студзеня ў Беларускім моладзевым хабе ў Варшаве.
Улады зацьвердзілі парадак прадастаўленьня льготнага крэдыту на першую вышэйшую адукацыю.
Канфлікт здарыўся ў сярэдняй школе №17 горада Баранавічы.
У будынку Польскага асьветніцкага таварыства ў Горадні 12 гадоў таксама працаваў ліцэй, дзе можна было вывучаць польскую мову.
Школа пры Цэнтры беларускай салідарнасьці ў Варшаве працуе бясплатна для бацькоў.
Сёлета скарачаць лічбы прыёму на бюджэтную форму навучаньня ў ВНУ не плянуюць, заявіў БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўленьня прафэсійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Касьпяровіч.
Беларуская пісьменьніца і папулярызатарка беларускай мовы Зоя Доля падзякавала кіраўнікам 168 прадпрыемстваў і арганізацый, за тое, што прыслухаліся да яе зваротаў.
Сёньня ў Вільні адбылася прэзэнтацыя праекту для беларускіх дзяцей унутры краіны і за мяжой. Расказваем, што гэта такое і чаму гэта важна.
Інфармацыя пра гэта зьявілася ў сацсетках выдавецтва.
Характарыстыка пры паступленьні ў вышэйшыя навучальныя ўстановы неабходная для актыўнага ўцягваньня студэнтаў «у грамадзкае жыцьцё, у розныя напрамкі спартыўнай і культурнай дзейнасьці».
3 студзеня Лукашэнка падпісаў указ, які зацьвярджае новыя правілы для паступленьня ў ВНУ і каледжы; ён ужо апублікаваны на сайце president.gov.by. Глядзім, як было і як стала.
Для паступленьня на спэцыяльнасьці для Ўзброеных сіл, транспартных войскаў і органаў памежнай службы зараз дастаткова здаць толькі два прадметы.
Колькасьць звальненьняў у ІТ-сэктары павялічылася на 70 адсоткаў, і гэта не канчатковыя лічбы 2022 году.
Пагутарылі з адным зь яе стваральнікаў, кіраўніком фонду Tutaka Паўлам Станкевічам, пра тое, як прыйшла ідэя праекту, як рэагуюць на гульню палякі і чаму яна цяпер важная.
Студэнты зь Беларусі змогуць бесьперашкодна паступаць ва ўнівэрсытэты Эстоніі, паведаміў у лісьце да кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту Сьвятлане Ціханоўскай кіраўнік эстонскага МЗС Урмас Рэйнсалу.
Міжурадавы дакумэнт паміж Масквой і Кіевам дзейнічаў 22 гады.
Чыноўніца з галоўнага ўпраўленьня адукацыі Гомельскага аблвыканкама паведаміла журналісту выданьня «Флагшток», што існуе сьпіс сьвятаў і дзіцячых герояў, забароненых у беларускіх дзіцячых садках і школах.
У студзені, паводле яго, заплянавана кансультацыйная сустрэча па гэтым пытаньні.
Польшча надалей будзе прызнаваць беларускія дыплёмы аб адукацыі, нягледзячы на скасаваньне рэжымам Лукашэнкі адпаведнага беларуска-польскага пагадненьня.
13 сьнежня прадстаўнікі беларускай дыяспары Беластоку атрымалі афіцыйны адказ ад гарадзкога Дэпартамэнту адукацыі ў пытаньні вывучэньня беларускай мовы дзецьмі.
Улады Літвы накіравалі зварот да Высокага камісара АБСЭ ў справах нацыянальных мяншыняў.
Міністар адукацыі Беларусі Андрэй Іванец сказаў, што, акрамя анкетных зьвестак, характарыстыка выпускніка школы будзе мець і іншую інфармацыю.
У Бярозе не падаўжаюць кантракт настаўніку найвышэйшай катэгорыі, навукоўцу, выкладчыку беларускай мовы і літаратуры, аўтару школьных падручнікаў, лектару курсаў перападрыхтоўкі і павышэньня кваліфікацыі для настаўнікаў пры Берасьцейскім дзяржаўным унівэрсытэце Мікалаю Жуковічу.
Загрузіць яшчэ