Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў паэта Някляева


Уладзімер Някляеў
Уладзімер Някляеў

Падзеі 9 ліпеня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Гэты дзень у гісторыі

1357 — у Празе закладзены Карлаў мост.

Карлаў мост у Празе
Карлаў мост у Празе

1807 — Тыльзыцкая мірная дамова паміж Францыяй, Прусіяй і Расеяй. Перадача Беластоку і навакольных тэрыторый, населеных пераважна беларусамі, у склад Расеі.

1816— Аргентына абвясьціла незалежнасьць ад Гішпаніі.

1906— у вёсцы Мікалаеўшчына адбыўся нелегальны настаўніцкі зьезд, разагнаны паліцыяй. За ўдзел у ім звольнілі 13 настаўнікаў, сярод іх Кастуся Міцкевіча (Якуба Коласа) і Івана Фёдарава (Янку Маўра).

Якуб Колас
Якуб Колас

1920 — у Менску выйшаў апошні нумар штодзённай газэты «Беларусь». Разам са спыненьнем газэты разьвеяліся і ілюзіі адраджэнцаў наконт свабоднага разьвіцьця беларушчыны пад савецкай уладай.

1955 — у Менску адкрылася Дзіцячая чыгунка.

Вакзал дзіцячай чыгункі, Менск
Вакзал дзіцячай чыгункі, Менск

1997 — Украіна падпісала дамову аб супрацоўніцтве з NATO.

2011 — Паўднёвы Судан стаў незалежнай дзяржавай, выйшаўшы са складу Судану.

У гэты дзень нарадзіліся

1834 Ян Нэруда, чэскі пісьменьнік.

1883Аляксандар Дубах, савецкі акадэмік, які распачаў мэліярацыю беларускіх балот.

1894 Пётра Капіца, савецкі фізык, акадэмік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіне фізыкі (1978).

1930Чэслаў Сенюх, літаратар і перакладнік беларускай літаратуры на польскую мову.

1933 Элем Клімаў, савецкі кінарэжысэр. У 1985-м зьняў фільм «Ідзі і глядзі» паводле сцэнару Алеся Адамовіча. Здымкі адбываліся ў Бярэзінскім запаведніку на тэрыторыі Віцебскай вобласьці. Паводле вэрсіі часопіса Time Out, фільм — найлепшая кінастужка пра Другую ўсясьветную вайну.

1938 Лія Ахеджакава, расейская акторка тэатру і кіно.

1940 Сева Наўгародцаў, музычны камэнтатар расейскай службы BBC.

Сева Наўгародцаў
Сева Наўгародцаў

1946Уладзімер Някляеў, беларускі паэт, празаік і грамадзка-палітычны дзяяч, ляўрэат шэрагу прафэсійных і дзяржаўных узнагародаў за літаратурную дзейнасьць.

1954 Сьвятлана Гарбунова, скульптарка (помнік Сымону Буднаму ў Нясьвіжы).

1956 Том Гэнкс, амэрыканскі актор і прадусар.

1986 Глеб Лабадзенка, журналіст, паэт, музэйнік.

Глеб Лабадзенка
Глеб Лабадзенка

У памяці

1441 Ян ван Эйк, галяндзкі мастак.

Ян ван Эйк, «Партрэт Джавані Арнальфіні і ягонай жонкі» (1434).
Ян ван Эйк, «Партрэт Джавані Арнальфіні і ягонай жонкі» (1434).

1677 Ангелюс Сылезіюс, нямецкі паэт-містык.

1947Люцыян Жалігоўскі, польскі вайсковы і палітычны дзяяч, генэрал.

Генэрал Люцыян Жалігоўскі ў Вільні, 1920
Генэрал Люцыян Жалігоўскі ў Вільні, 1920

1996 Сяргей Курохін, расейскі музыка-авангардыст, кампазытар, рок-піяніст, мастак і рэжысэр, стваральнік і кіраўнік групы «Поп-механика».

2005Робэрт Шэклі, амэрыканскі пісьменьнік-фантаст.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG