Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларус кінуў 2 бутэлькі з запальнай сумесьсю ў каралеўскі замак у сталіцы Нарвэгіі


Каля каралеўскага палацу ў Осла, архіўнае фота
Каля каралеўскага палацу ў Осла, архіўнае фота

Пра гэта паведамілі на сайце нарвэскага дзяржаўнага радыё.

Паведамляецца, што здарэньне адбылося ўвечары ў панядзелак. 50-гадовы мужчына быў арыштаваны паліцыяй. Ён зьяўляецца грамадзянінам Беларусі і знаходзіцца ў вышуку ў Нідэрляндах, паведаміў прадстаўнік паліцыі Уле Магнус Даніэльсэн.

Па словах начальніка службы сувязі ў замку, падчас інцыдэнту адзін з членаў каралеўскай сям’і знаходзіўся ў замку.

Кіраўнік апэрацыі на месцы здарэньня Андэрс Ронінг кажа, што падчас затрыманьня ў мужчыны было некалькі бутэлек з запальнай сумесьсю.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG