Цэнтар дасьледаваньня карупцыі і арганізаванай злачыннасьці (OCCRP) заявіў, што гэта «самая поўная з калі-небудзь апублікаваных базаў зьвестак аб замежных актывах, зьвязаных з расейскімі алігархамі, чыноўнікамі і прапагандыстамі, якія трапілі пад санкцыі, а таксама зь іхнымі сваякамі».