У чацьвер у дакумэнце, пададзеным у СГА, група краін Захаду заявіла, што рашуча асуджае нічым не справакаваную ваенную агрэсію Расеі супраць Украіны, ухваленую Беларусьсю.
«Мы асуджаем Беларусь за яе саўдзел у агрэсіі Расеі, якая несумяшчальная з каштоўнасьцямі і прынцыпамі СГА і справядлівага парадку, заснаванага на правілах», — гаворыцца ў заяве.
«З гэтых прычын мы прыйшлі да высновы, што Беларусь непрыдатная для ўдзелу ў СГА. Мы ня будзем далей разглядаць яе заяўку на ўступленьне», — гаворыцца ў заяве.
У склад групы ўваходзяць Альбанія, Аўстралія, Вялікая Брытанія, Канада, Ісьляндыя, Японія, Чарнагорыя, Новая Зэляндыя, Паўночная Македонія, Нарвэгія, Паўднёвая Карэя і Ўкраіна.
Беларусь вядзе перамовы па далучэньні да СГА ужо больш за 25 гадоў, пачынаючы з 1993 году. Меркавалася, што заяўку на ўступленьне Менск падасьць у 2020 годзе, але гэтаму перашкодзіў палітычны крызіс у краіне.