Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фінляндыя спыняе чыгуначныя зносіны з Расеяй, аб гэтым Эўразьвяз папрасіла Ўкраіна


Згодна з рашэньнем ураду Фінляндыі, у панядзелак, 28 сакавіка, рух цягнікоў Allegro будзе прыпынены
Згодна з рашэньнем ураду Фінляндыі, у панядзелак, 28 сакавіка, рух цягнікоў Allegro будзе прыпынены

Чыгуначная кампанія Фінляндыі VR Group з 28 сакавіка спыняе рух цягнікоў Allegro, якія курсуюць паміж расейскім Санкт-Пецярбургам і Хэльсынкі.

«Згодна з рашэньнем ураду Фінляндыі, у панядзелак, 28 сакавіка, рух цягнікоў Allegro будзе прыпынены. У нядзелю, 27 сакавіка, з Хэльсынкі ў Санкт-Пецярбург адправіцца толькі ранішні цягнік Allegro, а дзённы цягнік AE786 будзе адменены. У нядзелю абодва рэгулярныя рэйсы будуць выконвацца з Санкт-Пецярбургу ў Хэльсынкі», — гаворыцца ў паведамленьні кампаніі.

«Дагэтуль мы працягвалі выкарыстоўваць Allegro адпаведна афіцыйным інструкцыям з мэтай бясьпечнага праезду для грамадзян Фінляндыі. За гэтыя тыдні людзі, якія хацелі пакінуць Расею, пасьпелі яе пакінуць. Цяпер праз санкцыі мы прыпыняем паслугу», — сказаў Топі Сімола, дырэктар пасажырскіх перавозак VR-Group Ltd.

У пачатку сакавіка вытворца цягнікоў Allegro, француская кампанія Alstom, абвясьціла аб спыненьні ўсіх паставак у Расею. 22 сакавіка кампанія Siemens таксама скасавала кантракт на пастаўку новых электрацягнікоў «Сапсан».

Міністэрства інфраструктуры Ўкраіны 25 сакавіка паведаміла, што зьвярнулася ў Эўракамісію з просьбай цалкам спыніць транспартныя зносіны з Расеяй і Беларусьсю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG