Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Краіны ЭЗ могуць цалкам адмовіцца ад расейскага газу праз два гады


Эўрапейскія краіны змогуць адмовіцца ад паставак газу з Расеі на працягу двух гадоў, заявіў вярхоўны прадстаўнік ЭЗ па замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузэп Бурэль.

Эўрапейскія дзяржавы «імкнуцца дывэрсыфікаваць крыніцы газу ў Эўропу» і «зьнізіць залежнасьць ад расейскай энэргетычнай сыравіны, але не забараніць яе», сказаў Бурэль у інтэрвію тэлеканалу Sky News Arabia.

ЭЗ мае намер скараціць сваю залежнасьць ад расейскага газу на дзьве трэці сёлета і цалкам спыніць імпарт расейскага газу да 2027 году ў сувязі з уварваньнем Расеі ва Ўкраіну. Цяпер Расея забясьпечвае каля 40% патрэбаў Эўропы ў прыродным газе.

Злучаныя Штаты сёлета паставяць у краіны Эўразьвязу 15 мільярдаў кубамэтраў звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ), каб дапамагчы ЭЗ паступова адмовіцца ад паставак расейскага газу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG