Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі бізнэс аштрафавалі на 1 мільён рублёў за завышаныя цэны на тавары


Прадукты ў Беларусі, 4 студзеня 2022 году
Прадукты ў Беларусі, 4 студзеня 2022 году

З пачатку 2022 года Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю ўжо выявіла 263 факты, калі бізнэс не выконваў законы аб цэнаўтварэньні.

У адносінах 105 чалавек, абвінавачаных у парушэньні патрабаваньняў да цэнаўтварэньня, адкрылі адміністрацыйныя справы. Сума штрафаў па іх за тры месяцы — 1 094 100 рублёў, паведамляе прэс-служба міністэрства.

Пры гэтым выніковая сума штрафаў за аналягічныя правапарушэньні за ўвесь 2021 год — 1,2 мільёна рублёў.

У ведамстве назвалі тавары, пры продажы якіх парушалася заканадаўства аб цэнах і цэнаўтварэньні. У сьпісе — дзіцячае харчаваньне, гародніна, мяса, крупы і макаронныя вырабы, лекавыя сродкі.

Напрыклад, адна гандлёвая сетка пры фарміраваньні розьнічных цэн перавысіла максымум гандлёвых надбавак на кансэрвы для дзіцячага харчаваньня ў чатыры разы, на гародніну — у два разы, паведамляе МАРГ.

Нагадаем, раней чыноўнікі спачатку замарозілі рост коштаў на некаторыя сацыяльна значныя тавары, а потым усталявалі столь па росьце коштаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG