Беларусы скардзяцца на дэфіцыт у аптэках імпартных лекаў і рост цэнаў на іх. Дзяржаўныя чыноўнікі сьцьвярджаюць, што ў аптэках у наяўнасьці заўсёды ёсьць айчынныя аналягі, а краіна стараецца максымальна адыходзіць ад імпартазалежнасьці. І прапануюць «купляць беларускае».
Па словах міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Марыюша Каміньскага ў пералік санкцыйнага сьпісу трапілі кампаніі, якія займаліся пастаўкамі расейскіх энэргарэсурсаў у Польшчу і прадпрыемствы, зьвязаныя зь фігурантамі санкцыйных сьпісаў ЭЗ.
У адной з кампаній амаль не засталося супрацоўнікаў у Расеі. Сусьветны аўтапрам актыўна выводзіць актывы з Расеі.
Рост цэнаў у Беларусі на тавары і паслугі працягваецца.
Афіцыйна першы энэргаблёк Астравецкай АЭС быў запушчаны 7 лістапада 2020 году. Другі энэргаблёк плянавалася ўвесьці ў эксплюатацыю сёлета.
Урад Беларусі скараціў сьпіс тавараў, якія з 1 студзеня перасталі ўвозіць зь «недружалюбных» заходніх краін. З 27 красавіка зь яго выключаць у тым ліку яблыкі, грушы і салаты.
Сёньня мультымільярдэр Ілан Маск, уладальнік кампаніі Tesla, заключыў угоду, каб купіць кампанію Twitter Inc. за 44 мільярды даляраў.
Са студзеня 2022 году Беларусь забараніла завозіць некаторыя прадукты з Эўразьвязу. А ў красавіку 2021-га беларускія ўлады адмовіліся ад прадукцыі Nivea, Škoda і Liqui Moly. Глядзім, ці прадаюцца гэтыя прадукты і тавары ў Беларусі цяпер.
Дзяржаўнае бюро расьсьледаваньняў Украіны заявіла аб арышце і пачатку працэсу нацыяналізацыі беларускага судна «Надежда» і сухагрузавай баржы, якія знаходзіліся ў акваторыі Ізмаільскага порту на Адэшчыне і выконвалі апэрацыі для Расеі ў тэрытарыяльных водах Украіны.
Расейскія СМІ раніцай паведамілі аб пажары на дзьвюх нафтабазах у Бранску. Журналісты са спасылкай на Міністэрства надзвычайных сытуацый Расеі паведамлялі менавіта аб загараньні нафтабазаў — спачатку адной, а потым другой.
Украіна запрасіла ў МАГАТЭ «шырокі пералік абсталяваньня», неабходнага для бясьпечнай эксплюатацыі атамных электрастанцый ва ўмовах расейскага ўварваньня.
25 красавіка Стакгольмскі інстытут дасьледаваньня праблем міру (SIPRI) апублікаваў справаздачу аб вайсковых бюджэтах у розных кранах «Тэндэнцыі сусьветных вайсковых выдаткаў у 2021 годзе».
Міністар фінансаў Беларусі Юры Селіверстаў падкрэсьліў, што сытуацыя з абмежаваньнямі і немагчымасьцю міжнародных разьлікаў «накіраваная» на тое, каб Беларусь абвясьціла дэфолт па зьнешніх абавязацельствах. Але гэта, паводле яго, «ня будзе вялікай праблемай»
Раней «Белтэлекам» папярэдзіў пра павелічэньне цэнаў на тэлефонную сувязь з 25 красавіка.
Мэксыканскі тэлекамунікацыйны холдынг America Movil, якая валодае 51% акцый кампаніі A1 Telekom Austria Group, галасавала за тое, каб спыніць вядзеньне бізнэсу ў Беларусі.
Чыноўнікі ЗША і ЭЗ цяпер абмяркоўваюць магчымыя меры па абмежаваньні імпарту нафты ў Эўразьвяз з Расеі і скарачэньні прыбыткаў, якія Масква атрымлівае ад продажу сыравіны.
Міністар фінансаў Беларусі Юры Селіверстаў назваў гэты крок з боку Расеі дружалюбным.
У эфіры Свабода Premium абмяркоўваем «справу артапэдаў» і мэдычныя «шарашкі» як пэрспэктыву для сыстэмы аховы здароўя ў Беларусі.
З рынку Расеі і Беларусі праз уварваньне расейскай арміі ва Ўкраіну сышлі ўжо амаль 300 замежных кампаніяў.
Куды прадавалі асноўную частку беларускіх нафтапрадуктаў і што зь беларускай нафтаперапрацоўкай адбываецца цяпер? Разьбіраемся.
У Цэнтральным навукова-дасьледчым інстытуце войскаў Паветрана-касьмічнай абароны ў расейскім горадзе Цьвер адбыўся пажар.
На сайце санаторыю напісана, што «ў сувязі з санкцыйнымі абмежаваньнямі» з 20 красавіка 2022 году «прыём і разьмяшчэньне адпачывальнікаў спыняецца». Пастаяльцаў папрасілі да вечара 20 красавіка пакінуць нумары.
Гэтыя грошы краіны G7 вылучаць супольна з міжнароднымі арганізацыямі.
Апанэнты дзейных грузінскіх уладаў заяўляюць аб маральнай адказнасьці тых за спрыяньне Расеі ў абыходзе міжнародных санкцый.
Кітай адкрыў чыгуначны маршрут у Нямеччыну, які праходзіць у абыход Расеі.
Глядзім, што зь беларускімі прамысловымі гігантамі і колькі ім удалося зарабіць за 2021 год.
Міністар эканомікі Латвіі Яніс Вітэнбергс заявіў, што латвійскі ўрад пагадзіўся спыніць выкарыстаньне расейскага прыроднага газу з 1 студзеня 2023 году.
Маршрут пройдзе праз 9 краін Азіі і Эўропы.
Чаргі фураў перад польскім пунктам пропуску няма ўпершыню за некалькі тыдняў, піша Polskie Radio Białystok.
У Беларусі павялічылі тарыфы на перавозкі пасажыраў цягнікамі гарадзкіх, рэгіянальных і міжрэгіянальных лініяў.
5,5% усіх вакансій у беларускім рэспубліканскім банку вакансій — гэта дактары.
Кампанія Stellantis заявіла, што прыпыняе вытворчасьць на сваім заводзе ў расейскім горадзе Калуга. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні ад 19 красавіка на сайце аўтавытворцы.
Канцэрн «Белнафтахім» абвясьціў пра павелічэньне коштаў на аўтамабільнае паліва з 19 красавіка.
Старшыня «Беллеспаперапрама» Міхаіл Касько ў эфіры СТВ распавёў, што адной з альтэрнатыў рынкам Эўразьвяза, куды адпраўлялася 40% прадукцыі канцэрна, можа цяпер стаць Кітай.
Судам пад расейскім сьцягам забаронены заход у парты ЭЗ з 17 красавіка. Сёньня да марской блякады далучыліся Эстонія, Бэльгія і Баўгарыя
Некалькі тысячаў беларускіх і расейскіх фураў завязьлі на мяжы Польшчы, спрабуючы выехаць з Эўразьвязу. Чэргі таксама ўтварыліся на памежных пераходах у Літве і Латвіі
«Калі я раскісну, хто за мяне падтрымае 40 беларускіх сем’яў?». Што адбываецца з «модным» бізнэсам падчас вайны і санкцый
Найбольш актыўна ў Беларусі ў сакавіку вырасьлі цэны на паслугі міжнароднага турызму, легкавыя аўтамабілі і тэлерадыётавары.
Дзяржаўныя СМІ паведамілі, што з 00.00 16 красавіка ўводзіцца забарона на перамяшчэньне праз мытную мяжу Эўразійскага эканамічнага саюзу ў Беларусь аўтатранспартных сродкаў (аўтамабіляў і цягачоў), зарэгістраваных у Эўразьвязе.
Глядзім, на што і на колькі ў Беларусі вырасьлі цэны пасьля расейскага ўварваньня ва Ўкраіну.
Аляксандар Лукашэнка 15 красавіка скарэктаваў Указ № 360 «Аб перамяшчэньні тавараў для асабістага карыстаньня».
Міністэрства аховы здароўя Беларусі накіравала папярэджаньні аптэчным сеткам аб недапушчальнасьці неабгрунтаванага павелічэньня цаны на лекі, паведамляе прэс-служба ведамства.
Паводле Людмілы Дзянісавай, расейцы пад выглядам украінскіх уцекачоў спрабуюць выехаць у краіны Эўразьвязу.
Выплаты Расеі ў рублях замест даляраў па двух выпусках эўрабондаў могуць разглядацца як дэфолт, калі інвэстары не атрымаюць грошы ў валюце да 4 траўня — дня, калі скончыцца льготны пэрыяд, папярэджвае рэйтынгавае агенцтва Moodyʼs.
Сёньня апошні дзень, які ўлады прызначылі для выезду з тэрыторыі ЭЗ дальнабойнікам зь Беларусі і Расеі. Кіроўцы стаяць у чарзе па 5–7 дзён.
Кацярына Барнукова, акадэмічная дырэктарка BEROC, тлумачыць, ці пагражае Беларусі дэфолт, разважае пра лёс ІТ-сэктару ў Беларусі і расказвае, чаму Беларусь зараз ня зможа заняць расейскі рынак, як у 2014-м.
У сакавіку ў Беларусі цэны вырасьлі на 6,1% у адносінах да лютага. Гэта рэкордны месячны паказчык інфляцыі зь лістапада 2011 году, калі рост цэнаў склаў 8,1% да кастрычніка.
Трэці па памерах актываў банк Латвіі SEB з 1 чэрвеня спыніць абслугоўваньне плацяжоў у і з Расеі і Беларусі ва ўсіх валютах, паведамляецца на сайце фінансавай установы.
14 красавіка Міністэрства гандлю ЗША выявіла 10 дадатковых самалётаў, якія, імаверна, парушаюць экспартны кантроль ЗША.
У Беларусі павышаюць адпускную цану цукру на 60 капеек за кіляграм.
Загрузіць яшчэ