Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай адкрыў чыгуначны маршрут у Нямеччыну ў абыход Расеі


Кітай адкрыў чыгуначны маршрут у Нямеччыну, які праходзіць у абыход Расеі.

Цягнікі змогуць даехаць да нямецкага гораду Мангайм, паведамляе ўрадавы партал China.org.

Новы маршрут праходзіць праз Казахстан, Азэрбайджан, Румынію, Вугоршчыну, Славаччыну і Чэхію. Перасякае Касьпійскае і Чорнае моры камбінаваным чыгуначным і марскім транспартам. 13 красавіка зь Сіаню адправіўся першы цягнік, загружаны спартовымі таварамі.

Новы маршрут праходзіць праз краіны і рэгіёны, празь якія рэдка праяжджаюць цягнікі з Кітаю. У міжнароднай лягістычнай кампаніі зь сядзібай у Сіане лічаць, што эфэктыўнасьць такіх перавозак павялічыцца, а выдаткі зьменшацца. Такі маршрут «дапаможа наладзіць экспарт у цяперашняй сытуацыі», — кажа мэнэджар кампаніі.

На пачатку сакавіка расейская газэта «Ведомости» са спасылкай на некалькі крыніц паведаміла, што кітайскія грузаадпраўшчыкі пачалі прыпыняць транзыт тавараў праз Расею ў ЭЗ. Чыгуначны рух практычна спыніўся, піша выданьне.

Супрацоўнік эўрапейскай лягістычнай кампаніі паведаміў газэце, што некаторыя кітайскія вытворцы, якія традыцыйна перавозяць тавары па чыгунцы, пачалі пераарыентоўвацца на марскі і аўтамабільны транспарт. У Расейскай чыгунцы гэтага тады не пацьвердзілі.

  • Пасьля ўварваньня расейскіх войскаў ва Ўкраіну і пачатку вайны дзясяткі краін абвясьцілі пра санкцыі супраць асобных расейскіх кампаній і іх грамадзян (пераважна палітыкаў і ўладальнікаў буйнога бізнэсу, набліжаных да прэзыдэнта Пуціна). Замежныя кампаніі масава пакідаюць Расею: прыпыняюць пастаўкі тавараў, закрываюць расейскую вытворчасьць або перадаюць яе мясцовым уладам.
  • На сёньняшні дзень больш за 750 замежных кампаній заявілі аб прыпыненьні або поўным спыненьні дзейнасьці на расейскім рынку. Сярод іх — кітайская дзяржаўная нафтагазавая кампанія Sinopek, якая прыпыніла інвэстыцыйную дзейнасьць у Расеі, баючыся трапіць пад другасныя санкцыі ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG