Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латвія заявіла, што адмовіцца ад расейскага газу з 2023 году. Раней гэта зрабілі Літва і Эстонія


Міністар эканомікі Латвіі Яніс Вітэнбергс заявіў, што латвійскі ўрад пагадзіўся спыніць выкарыстаньне расейскага прыроднага газу з 1 студзеня 2023 году.

Паводле слоў Вітэнбергса, гаворка ідзе пра гістарычнае рашэньне, якое ўмацуе энэргетычную бясьпеку Латвіі. Папраўкі да закону, якія прадугледжваюць адмову ад расейскага прыроднага газу, прадставяць парлямэнту, паведамляе Эстонская грамадзкая тэлерадыёвяшчальная карпарацыя.

«Першы крок Латвіі — дамовіцца зь Фінляндыяй і Эстоніяй аб тым, што Латвія зможа атрымліваць дадатковы газ з тэрміналу ў Палдыскі да таго часу, пакуль не пабудуе ўласны газавы тэрмінал», — сказаў Вітэнбергс.

Латвійскі ўрад нядаўна прыняў рашэньне аб стварэньні рэзэрву звадкаванага прыроднага газу на Інчукалнскім газасховішчы, перадае LSM.

Расея доўгі час была галоўным пастаўніком прыроднага газу ў Эўрапейскі Зьвяз. У першым квартале 2021 году на долю Расеі прыпадала амаль палова ўсяго прыроднага газу, імпартаванага Эўразьвязам.

Літва, Латвія і Эстонія ўжо прынялі рашэньне адмовіцца ад імпарту расейскага газу. Эўразьвяз мае намер скараціць сваю залежнасьць ад расейскага газу на дзьве трэці сёлета і цалкам спыніць імпарт расейскага газу да 2027 году ў сувязі з уварваньнем Расеі ва Ўкраіну. Цяпер Расея забясьпечвае каля 40% патрэбаў Эўропы ў прыродным газе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG