Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША і Эўразьвяз абмяркоўваюць тры варыянты скарачэньня нафтавых даходаў Расеі, — Bloomberg


Чыноўнікі ЗША і ЭЗ цяпер абмяркоўваюць магчымыя меры па абмежаваньні імпарту нафты ў Эўразьвяз з Расеі і скарачэньні прыбыткаў, якія Масква атрымлівае ад продажу сыравіны, паведамляе Bloomberg са спасылкай на ананімныя крыніцы.

Варыянты, якія абмяркоўваюцца, уключаюць

  • поўную забарону паставак,
  • устанаўленьне цэнавага парогу,
  • выкарыстаньне разьліковага мэханізму, які дазволіць утрымаць выручку Расеі, атрыманую з пачатку вайны ва Ўкраіне.

Па словах адной з крыніц Bloomberg, мэта перамоваў — высьветліць, які «максымальна моцны ўдар» можна нанесьці па прэзыдэнту Расеі Пуціну.

Адно з апасеньняў ЗША заключаецца ў тым, што забарона на імпарт нафты ў ЭЗ можа прывесьці да рэзкага росту цэнаў на сыравіну і прынесьці Крамлю яшчэ больш даходаў.

Як сьцьвярджаюць крыніцы выданьня, Эўразьвяз можа вылучыць прапановы для абмеркаваньня краінам ЭЗ ужо на наступным тыдні. На думку аднаго з суразмоўцаў Bloomberg, краінам ЭЗ будзе прасьцей дасягнуць кансэнсусу адносна абмежаваньня імпарту нафты, чым па эмбарга на дызэльнае паліва і іншую прадукцыю.

Большасьць краін Эўразьвязу прымаюць меры па скарачэньні імпарту расейскіх энэрганосьбітаў, каб абмежаваць магчымасьці Крамля фінансаваць вайну. Адназначна адмаўляецца зрабіць гэта толькі Вугоршчына.

Раней эмбарга ўвялі ЗША і Вялікая Брытанія, якія спажывалі значна менш расейскай нафты, чым Эўразьвяз.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG