Амэрыканская кампанія Monotype, якая валодае правамі на самыя папулярныя сусьветныя шрыфты — Times New Roman, Arial, Verdana, Tahoma і Helvetica, закрыла доступ да свайго каталёга для карыстальнікаў з Расеі.
Амэрыканскі мільярдэр Ілон Маск — найбагацейшы чалавек на Зямлі — мае намер набыць сацыяльную сетку Twitter за 41,4 мільярда даляраў, паведамілі сёньня заходнія СМІ са спасылкай на дакумэнты амэрыканскага рэгулятара SEC.
Вайна Расеі супраць Украіны можа давесьці да беднасьці і голаду адну пятую частку насельніцтва Зямлі, заявіў генэральны сакратар Арганізацыі Аб’яднаных Нацый Антонію Гутэрыш 14 красавіка.
Эўракамісія папярэдзіла краіны Эўразьвязу, што аплата газу ў рублях, як гэтага патрабуе Расея, будзе парушэньнем санкцыяў. Пра гэта паведамляе Bloomberg са спасылкай на крыніцу.
Фэдэральная рада Швайцарыі 13 красавіка ўвяла новыя санкцыі ў дачыненьні Расеі і Беларусі, паведаміла прэс-служба швайцарскага ўраду.
За апошнія паўтара месяца ў Беларусі таксама павялічыліся цэны на многія харчовыя тавары.
На думку кіраўніка Падліковай палаты РФ, эканоміцы РФ на першым этапе спатрэбяцца мінімум два гады на адаптацыю, а далей «давядзецца перабудоўвацца на працягу многіх гадоў» — з улікам імпартазамяшчэньня.
Прадстаўнік кампаніі Vitol Group паведаміў, што продаж расейскай нафты ў другім квартале істотна скароціцца праз памяншэньне бягучых кантрактных абавязаньняў.
Да 24 лютага Марыюпаль быў адным з найважнейшых цэнтраў украінскай мэталюргіі, буйным марскім портам і адным з самых камфортных для пражываньня ва Ўкраіне гарадоў.
Урад Беларусі, як піша Белта, увёў абмежаваньні на вываз зь Беларусі асобных відаў харчовых тавараў. Нельга вывезьці больш за 1 кг наступных тавараў:
Раней расейскія тэлеграм-каналы паведамілі, што кіраўнік Падліковай палаты Аляксей Кудрын зьехаў у Ізраіль. Сам ён зазначыў, што паездку плянаваў даўно і ўжо ў аўторак вернецца, каб выступіць у Савеце Фэдэрацыі.
У сакавіку цэны вырасьлі на 6,1% у адносінах да лютага. Гэта рэкордны месячны паказчык інфляцыі зь лістапада 2011 году, калі рост цэнаў склаў 8,1% да кастрычніка.
Афіцыйная прычына — плянавы рамонт абсталяваньня.
Істотнае зьніжэньне грузапатоку фіксуецца пасьля ўвядзеньня забароны для беларускіх і расейскіх транспартных кампаній на перавозку грузаў па тэрыторыі Эўразьвязу, у тым ліку транзытам, адзначылі ў ведамстве.
Днямі швэдзкі вытворца тэлекамунікацыйнага абсталяваньня Ericsson таксама абвясьціў аб прыпыненьні бізнэсу ў Расеі.
Амэрыканскі тэлеканал CNN са спасылкай на рэйтынгавае агенцтва S&P Global Ratings паведаміў, што Расея прапанавала крэдыторам выплаты ў рублях па двух пазыках, дэнамінаваных у далярах.
Мы параўналі цэны на некалькі спажывецкіх і харчовых тавараў у Менску, Вільні, Бэрліне і Варшаве.
Гэта 21% ад валютнай часткі золатавалютных рэзэрваў Беларусі.
7 красавіка Эўразьвяз абвясьціў пра новыя санкцыі супраць Расеі і Беларусі. Сярод іх забарона на дзейнасьць транспартных кампаній на эўрапейскай тэрыторыі.
Нацыянальная паліцыя Ўкраіны паведаміла, што ўкраінскія кампаніі перавялі на рахункі партнэраў у Беларусі 76 мільярдаў грыўняў (больш за 2,5 мільёна даляраў у эквіваленце) за пастаўку падсанкцыйных расейскіх тавараў.
Швэдзкая кампанія Ericsson, якая вырабляе абсталяваньне для сетак мабільнай сувязі, прыпыніла працу ў Расеі. Пакіне расейскі рынак і француская Société Générale — гэта першая з буйных эўрапейскіх фінансавых груп, якая прыняла такое рашэньне.
Пры гэтым на ўезд у Латвію і Літву па-ранейшаму фіксуецца чарга вялікагрузаў.
Мінэканомікі Беларусі разам з расейцамі распрацоўвае шляхі далейшай эканамічнай палітыкі. Гэта і іншыя падыходы да імпартазамяшчэньня, і новыя захады па лініі Эўразійскай эканамічнай прасторы і «саюзнай дзяржавы».
Рашэньне прынялі на фоне расейскага ўварваньня ва Ўкраіну, якое падтрымалі ўлады Беларусі.
Паводле новага прагнозу Сусьветнага банку, Беларусь кароціць свой экспарт на 14,2 %, а імпарт — на 18,6 %.
Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва S&P Global Ratings панізіла рэйтынг Расеі ў замежнай валюце з CC/C да SD/SD («выбарачны дэфолт»).
Замежныя валюты, якія вырасьлі адносна беларускага рубля з пачатку вайны ва Ўкраіне, цяпер зьніжаюцца ў цане. Глядзім, з чым гэта зьвязана.
Балтыйскія дзяржавы за апошняе дзесяцігодзьдзе зрабілі крокі, каб інтэграваць газавыя сыстэмы паміж сабой і з рэштай Эўразьвязу. Тэрмінал звадкаванага прыроднага газу ў Клайпедзе адыграў важную ролю ў тым, каб забясьпечыць Латвіі, Літве і Эстоніі незалежнасьць ад расейскіх паставак.
Эўрапейская камісія абвясьціла, што ўсе краіны Эўразьвязу стварылі Плятформу для супольнай закупкі газу, звадкаванага прыроднага газу і вадароду. Першае віртуальнае паседжаньне Плятформы з удзелам усіх 27 краін ЭЗ адбылося 7 красавіка.
«Сусьветныя цэны на харчовыя тавары значна падскочылі ў сакавіку і дасягнулі самага высокага ўзроўню за ўсю гісторыю», — паведаміла 8 красавіка Харчовая і сельскагаспадарчая арганізацыя ААН (FAO).
Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю Беларусі чакае, што інфляцыя ў Беларусі сёлета захаваецца на ўзроўні вышэй за 10%, заявіў 8 красавіка кіраўнік ведамства Аляксей Багданаў.
У сувязі з агрэсіўнай вайной Расеі супраць Украіны, Рада Эўразьвязу вырашыла сёньня ўвесьці пяты пакет эканамічных і індывідуальных санкцый супраць Расеі. Яны закранаюць і Беларусь.
Кампанія «Русал», якая, у адрозьненьне ад многіх іншых буйных расейскіх экспартэраў і свайго заснавальніка Алега Дзерыпаскі, ня трапіла пад заходнія санкцыі, заклікала таксама да «суровага пакараньня вінаватых» у забойстве цывільных у Бучы.
Глядзім, як зьменшылася пакупніцкая здольнасьць беларускіх пэнсіянэраў за апошні год.
Кошты на праезд ужо павысілі ў Гомельскай, Берасьцейскай, Горадзенскай і Менскай абласьцях.
У Беларусі ўвялі дзяржаўнае рэгуляваньне цэн на асобныя нехарчовыя тавары.
Аляксандар Лукашэнка 7 красавіка падпісаў указ нумар 137 «Аб выканаўчых дакумэнтах».
Пры гэтым расейскі прэмʼер-міністар Міхаіл Мішусьцін адзначыў, што спробы іншых дзяржаў ізаляваць Расею ад сусьветнай эканомікі нібыта «цярпяць няўдачу».
Беларусь заявіла, што будзе плаціць па асобных абавязаньнях у беларускіх рублях. Разьбіраемся, наколькі гэта магчыма.
Рашэньне зьвязана з абмежаваньнямі праз уведзеныя за вайну супраць Украіны санкцыі.
Плян, зацьверджаны прэм’ер-міністрам Беларусі Раманам Галоўчанкам, уключае ў сябе, сярод іншага, даплаты работнікам, зьніжэньне збораў, адтэрміноўку ад прызыву на вайсковую службу праграмістам.
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда ў у інтэрвію CNN адзначыў, што адным з санкцыйных крокаў супраць Расеі павінен стаць дэмантаж ужо пабудаванага газаправода «Паўночны паток – 2», які так і не ўвялі ў эксплюатацыю.
За сакавік золатавалютныя рэзэрвы зьнізіліся на 692,9 млн даляраў (на 8,4%). За люты — на 259,1 млн (3%).
Адзін з найбуйнейшых вытворцаў мікрачыпаў і кампутарнай тэхнікі, амэрыканская кампанія Intel, абвясьціла аб поўным прыпыненьні сваёй дзейнасьці на расейскім рынку праз вайну ва Ўкраіне.
Сярод іх — перагляд лімітаў па зьняцьці даляраў і эўра з картак, а таксама камісіі за безнаяўны пералік валюты з рахункаў іншых беларускіх банкаў
Праз восем дзён пасьля пачатку вайны Расеі супраць Украіны прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Мун Чжэ Ін уручыў даверчыя граматы паслу ў Беларусі.
Канада пашырыла санкцыйныя сьпісы з прычыны вайны ва Ўкраіне і ўключыла ў іх яшчэ па дзевяць грамадзянаў з Расеі і Беларусі. Гэта бізнэсоўцы і прадстаўнікі міністэрстваў абароны.
Паводле інфармацыі агенцтва, бразыльскія імпартэры гатовыя разглядаць варыянты бартэру, выкарыстаньне ў разьліках юаня і пасярэднікаў.
Толькі на аказаньні грузавых паслуг Беларусь штогод зарабляла 2,5 мільярда даляраў.
Рагачоўскі малочна-кансэрвавы камбінат, вядомы ў Беларусі вытворца згушчонкі, праз банкруцтва ня будзе выплачваць акцыянэрам дывідэнды за 2021 год. Паведамленьне на сайце прадпрыемства заўважыла «Наша Ніва».
Загрузіць яшчэ