Падпісанты звароту ўладальнікі гэтак званых “хрушчовак”. Гарадзкія чыноўнікі адказалі, што ў бліжэйшай пэрспэктыве капітальнага рамонту дамоў не заплянавана. Грамадзяне зьбіраюцца на прыём да старшыні аблвыканкаму Барыса Батуры. Спадзяюцца – ён дасьць рады.
У Магілёве тры мікрараёны забудаваныя “хрушчоўкамі”. Ад 1964 году ў горадзе ўзьвялі больш за дзьвесьце такіх дамоў. Ад 2001 году мадэрнізавалі толькі сем зь іх.
Пра пэрспэктывы мадэрнізацыі праблемных дамоў расказаў “Свабодзе” намесьнік генэральнага дырэктара ўправы камунальных прадпрыемстваў Магілёву Ўладзімер Мельнікаў.
“Даюць нам плян, да прыкладу сёлета чатыры дома ў нас з абласной управы давялі па ўводу гатовай плошчы пасьля цеплавой мадэрнізацыі. На наступны год гэта яшчэ пытаньне вялікае”.
Мадэрнізацыя хрушчовак абыходзіцца ў 600 мільёнаў рублёў і болей. Частку выдаткаў пакрываюць грашмі ўладальнікаў кватэр. Працягвае Ўладзімер Мельнікаў:
“Часткова за грошы, якія зьбіраюцца, часткова за бюджэтныя. Большая частка, якая праходзіць, робіцца за бюджэтныя грошы”.
Усе адлічэньні на капітальны рамонт і тэхнічнае абслугоўваньне жыльля акамулююцца ў адмысловы фонд і расходуюцца па неабходнасьці, сьцьвярджаюць чыноўнікі.
Ці існуе комплексная праграма мадэрнізацыі “хрушчовак” ва ўправе камунальных прадпрыемстваў гораду не адказалі.
Адказ на гэтае пытаньне шукала й група грамадзкіх актывістаў.
Тое, што прапануецца, гэта нават ня паўмеры, гэта бутафорыя нейкая.
Актывісты ўпэўненыя, што ўладзе найперш трэба праблему прызнаць, але не замоўчваць яе. Працягвае яшчэ адзін актывіст групы Анатоль Ігнацьеў:
“І гэтым самым, я так лічу, праяўляецца непавага да грамадзянаў, да іх законных інтарэсаў і правоў, бо гэта ў канстытуцыі прапісана. Галоўнае ж пытаньне якраз у тым, што сродкаў не стае”.
Што ж прапануюць актывісты жыхарам хрушчовак?
“Зыходзіць трэба з таго, чаго яны хочуць дамагчыся. Адзін з шляхоў вырашэньня жыльлёвых пытаньняў – гэта браць дом на сябе. Сутнасьць у тым жа, што ўсё жыльлё занядбанае. Дзяржава жыльлём не займалася адсюль і процьма праблемаў”, – зазначае Анатоль Ігнацьеў.
Уладальнікі хрушчовак шчыра прызнаюцца, што ня ведаюць, як адстаяць сваё права на годнае жыцьцё.
Карэспандэнт “Свабоды” сустрэўся з жыльцамі дома №21 па праспэкце Міра. Пад зваротам да ўлады тут падпісаліся 50 чалавек. Атрыманы з гарвыканкаму адказ жыльцоў не задаволіў. Цяпер яны зьбіраюцца на прыём да старшыні аблвыканкаму Барыса Батуры:
“Мы ўжо такой пісанінай тры гады займаемся, але безвынікова. У іх пляну няма ніякага, толькі выбарачны”, – кажа спадарыня
Карэспандэнт: “Вы пойдзеце да Батуры, што вы будзеце там гаварыць?”
“А мы яму ўсе паперы занясём. Навошта фількінай граматай займацца. Адказваць дык адказваць людзям, каб мы больш не пісалі. Навошта нам пісаць, а потым адпіска”, – абураецца спадарыня сталага веку.
У жыльлёва-камунальным участку №5, які абслугоўвае дваццаць першы дом, кажуць: ведаем пра ягоныя праблемы і робім усё што можам:
Пішуць і патрабуюць капітальнага рамонту. Ім зайздросна.
У мікрараёне “Мір-1” мадэрнізавана дзьве хрушчоўкі. Сёлета зьбіраюцца адрамантаваць яшчэ адну.