Для пачатку зьвернемся да прадавачак кветкавага аддзелу аднаго зь менскіх унівэрмагаў:
(Прадавачка: ) “Ірыс бяруць і ружы, але наагул лічыцца, што тульпаны для 8-га Сакавіка – яны самыя першыя вясновыя кветкі. На 8-га Сакавіка бяруць па адной кветачцы, каб так, чыста... Ну і гвазьдзікі бяруць, і хрызантэмы”.
Сярэдняя ружа каштуе 10 тысяч рублёў.
(Прадавачка: ) “Залежыць, якую суму чалавек мае. Хтосьці можа падараваць ружу за 12 тысяч, а хтосьці ня можа, як бы ні хацеў. Неяк у мяне набылі 25 ружаў. Мінімум, што купляюць – гвазьдзікі шабо за 2 тысячы”.
Дзяўчына расказала, што 8-га Сакавіка – той самы адзіны дзень, які корміць гандляроў кветак ці ня год.
(Прадавачка: ) “Сьвята ў нас няма”.
Колькасьць прададзеных у сьвяточныя дні кветак можа быць у дзесяць разоў большая, чым у звычайны будны дзень. На другім месцы – Дзень сьвятога Валянціна і 1-га верасьня – Дзень ведаў.
Тры гады працы прадавачкай кветак паўплывалі на стаўленьне дзяўчыны да падарункаў:
(Прадавачка: ) “Кветак я не люблю ўжо апошні год. Яны мне падабаюцца, але як падарунак я хацела б нешта іншае”.
Аднак такое стаўленьне – хутчэй выключэньне.
Да 8-га Сакавіка ўжо даўно рыхтуюцца ўладальнікі плянтацыяў Цэнтральнай Амэрыкі, Паўднёвай Афрыкі і Паўднёва-Ўсходняй Азіі. Там гуртовыя цэны зьніжаюцца, а ў краінах былога СССР падскокваюць у пяць – дзесяць разоў. Адметнасьць постсавецкага гандлю ў тым, што ў кошт букетаў уваходзіць упакоўка.
Зрэшты, у адрозьненьне ад савецкага часу, у Беларусі ня толькі пабольшаў выбар кветак, але й зьявіўся прафэсійны падыход да справы. Чалавек, які ня толькі прадае, але па-мастацку складае букет, завецца флярыстам. На думку адной зь менскіх флярыстак, літаральна цягам апошняга году сытуацыя зьмянілася – паляпшаецца якасьць афармленьня букетаў.
(Флярыстка: ) “У нас цяпер вельмі шмат добрых флярыстаў. Менш было. Прынцыпова заўжды на кветкавых пунктах працуюць толькі прадаўцы-флярысты, то бок тыя, што закончвалі спэцыяльныя курсы. Тыя працуюць, якія заўжды могуць стварыць прыгожы букет. Колер, гама... Залежыць ад узросту і полу чалавека, якому робіцца падарунак”.
(Карэспандэнт: ) “А бабулькі вам складаюць канкурэнцыю?”
(Флярыстка: ) “Не. У нас людзі любяць рабіць добрыя падарункі, таму працы хапае ўсім”.
Фірмовая крама, дзе працуе мая суразмоўца, прапануе да 8-га Сакавіка спэцыяльныя букеты. Самы танны каштуе 35 даляраў – букет зь белых лілеяў. А вось кошак з такімі кветкамі, як ружы, альстрамэрыі, ірысы, ды зь зелянінай – прадаецца за 45 даляраў. Па той самай цане прапануецца букет з ружаў і лізіянтуса. А вось букет з гербэрамі, ружамі, кустовымі гвазьдзікамі і зелянінай – 50 даляраў. Камбінацыя са сланечніку, статыцы і хрызантэмаў – 65, а зь лілеяў, ружаў, фрэзіі, кальляў і лізіянтуса – 90 даляраў.
Вядома, большасьць экзатычных кветак паходзіць з-за мяжы, зь цёплых краінаў, а таксама з Галяндыі – тульпаны, ружы і нарцысы.
(Флярыстка: ) “У Беларусі кветкі таксама вырошчваюць: ружы, некаторыя экзатычныя травы, тульпаны, нарцысы... Добра, каб іх было болей, бо яны таньнейшыя і людзей задавальняюць”.
(Карэспандэнт: ) “Вам як майстру ці хапае тых кветак, зь якімі можна працаваць, ці хацелася б, каб выбар быў большы?”
(Флярыстка: ) “Часам хацелася б болей. Сёньня многія хочуць рамонкі, якіх няма. Пралескі ўжо хочуць. У нас, на жаль, іх на сёньня няма”.
***
У некаторых краінах Эўразьвязу таксама дораць кветкі жанчынам на Дзень 8 сакавіка. Напрыклад, у Галяндыі гэты дзень выходны. А ў Літве – не. Але галяндзкія кветкі ў Вільні прадаюцца гэтаксама, як у Менску – у дзесяць разоў болей, чым звычайна. Апавядае вільнянка Алеся Луцкевіч:
(Луцкевіч: ) “Да 8-га Сакавіка ўсе будуць вельмі розныя кветкі дарыць, але часьцей, вядома, тульпаны. А далей залежыць ад фантазіі і кішэні. Гэтаксама, як ува ўсім сьвеце, вялікі выбар галяндзкіх кветак. Прыходзіш і кажаш каму, які ўзрост чалавека”.
(Карэспандэнт: ) “Напрыклад, я скажу, што хачу падарыць каханай жанчыне букет кветак”.
(Луцкевіч: ) “Колькі ў вас грошай у кішэні?”
(Карэспандэнт: ) “Напрыклад, 10 даляраў”.
(Луцкевіч:) “Можна купіць пяць прыгожых ружаў. Гэта самае прыгожае выказваньне каханьня”.
***
А цяпер слова аднаму з тых, хто будзе дарыць кветкі. Мастак Міхал Анемпадыстаў адказна ставіцца да эстэтыкі ў жыцьці:
(Анемпадыстаў: ) “Калі вы дорыце кветкі, трэба глядзець, каб яны былі сьвежыя. Лепш выбіраць самому. Трэба ўважліва разглядаць кожную кветку. Ня трэба рабіць пампэзных букетаў. Бо інакш вы ўжо дорыце ня кветкі, а паказваеце, маўляў, колькі грошай я ўбухаў у гэты букет”.
Міхал Анемпадыстаў не прымае ўпакоўкі як часткі букету:
(Анемпадыстаў: ) “Таксама трэба пазьбягаць штучных упрыгожаньняў: стужак, бліскучых каляровых цэляфанаў. Трэба таксама браць пад увагу, што гэты букет будзе разгорнуты, што цэляфан будзе зьняты і букет будзе проста стаяць у вазе”.
Тэндэнцыя апошніх гадоў: усё меншай папулярнасьцю карыстаюцца прывычныя ад савецкай пары чырвоныя гвазьдзікі...