Мы знаходзімся ў цяперашнім лялечным тэатры. Яго збудаваў каралеўскі стараста Антоні Тызэнгаўз у пару кіраваньня апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага. Сёньня польскі спэктакль, яго арганізаваў консул Марак Малюхнік.
“Апошнім часам замала культурнага абмену з Польшчай. Можа быць, польскім тэатрам нявыгадна сюды ехаць?” – задаю пытаньне Марку Малюхніку.
Малюхнік: “Мне цяжка адказаць, якія тут могуць быць прычыны такога не найлепшага стану рэчаў, калі культурны абмен паміж Польшчай і Беларусьсю крыху астыў. Я думаю, што, на жаль, падае цень не найлепшых палітычных дачыненьняў. Але я асабіста лічу, што, не зважаючы на палітычны клімат, прастора культуры павінна быць свабоднай. Адсюль і прыезд пана Махульскага невыпадковы, бо ён гэта робіць зусім без аплаты. “Джэнтэльмэны пра грошы не гавораць”, але гэта сапраўды так. Ён зь вельмі вялікім жаданьнем прыехаў у Беларусь”.
Карэспандэнт: “Польшча і Беларусь суседнія краіны, але культурны абмен зьменшыўся. Польскія тэатры амаль не бываюць у Беларусі, апроч лялечных...”
Махульскі: “А шкада, мы павінны быць адны з аднымі чым бліжэй. Палякі маюць уражлівую душу, так, як і вы. Гэтых кантактаў, мабыць, занадта мала. Але, напэўна, гэта не па віне людзей, можа, толькі ўлады так ня хочуць гэтых кантактаў, я ня ведаю. Мы, людзі, калі сустракаемся тут, амаль што любім адны адных, быццам ужо даўно знаёмыя. Мне ўсе казалі: ты едзеш у Беларусь?! Не баісься? Туды Туска не пусьцілі, яшчэ некага. Я кажу: “Не, навошта?” Гэта “Ва-банк” едзе, прывітаньне! І нас не правяралі”.
Карэспандэнт: “А зараз пытаньне да дырэктара лялечнага тэатру Аляксандра Ігнаценкі: чаму ў Горадні рэдка бываюць польскія тэатры?”
Ігнаценка: “Усё залежыць ад польскіх тэатраў: мы адкрытыя для культурных кантактаў, у нас няма абмежаваньняў для культурных абменаў”.
Карэспандэнт: “А хто іх можа запрасіць?”
Ігнаценка: “Прычына ў фінансавых магчымасьцях тых, хто хоча сюды прыехаць. Мы ж павінны іх “прадаць”, аплаціць гатэль, пражываньне. Мы ня маем ганарару на іх прыезд, разумееце? Цяпер мы далі толькі памяшканьне па просьбе польскага консульства, і ўсё”.
Ян Махульскі і Агнешка Здуньчык на гарадзенскай сцэне
Ян Махульскі раздае аўтографы пасьля спэктаклю