Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 30 жніўня: За «экстрэмізм» асудзілі байкера з Воршы; масавы вырак у Бярозе за пратэсты ў 2020-м


Аўтамабілі міліцыі. Архіўнае фота
Аўтамабілі міліцыі. Архіўнае фота

Рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца.

Выракі ў Бярозе

У судзе Бярозаўскага раёну 28 жніўня паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Актыўны ўдзел у дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак») вынесьлі прысуд адразу чатыром мясцовым жыхарам.

Як піша «Вясна», за ўдзел у акцыі пратэсту ў ноч з 10 на 11 жніўня 2020 году ў Бярозе Сяргею Скробату, Аляксандру Малькову, Ігару Шыманчыку і Сяргею Гоўшу прызначылі ад 1 да 2 гадоў калёніі. Такі прысуд вынес Дзьмітры Кавалевіч.

У сакавіку сілавікі правялі рэйды ў Бярозе за ўдзел у пасьлявыбарных акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Тады паведамлялася пра затрыманьне каля дзесяці чалавек.

Кнігі гісторыка Мельнікава ўключылі ў сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў

Суд Цэнтральнага раёну Менска 23 жніўня прызнаў кнігі гісторыка Ігара Мельнікава экстрэмісцкімі матэрыяламі. Міністэрства інфармармацыі дадало ў адпаведны сьпіс наступныя публікацыі , «а таксама іх копіі або іншыя кніжныя выданьні»:

  • Нiчыпарук П.К., Мельнiкаў I.B. «Адысея палешука»;
  • Мельнікаў, I.B. «Забыты корпус: гісторыя польскага войска на тэрыторыі Бабруйшчыны ў 1918, 1919-1920 гадах»;
  • Мельнiкаў, I.B. «На „мяжы цывілізацый“. Старонкі гісторыі даваеннага савецка-польскага кардона ў Беларусі».

Ігар Мельнікаў — кандыдат гістарычных навук, які спэцыялізуецца на ваеннай гісторыі і гісторыі Беларусі ў складзе Польшчы ў 1921–1939-х гадах.

Раней стала вядома, што Мельнікава пачнуць судзіць 10 верасьня ў Менгарсудзе паводле абвінавачаньня ў садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці (ч. 1 арт. 361-4 КК). Пра яго затрыманне стала вядома ў ліпені.

Затрымалі жыхарку Менска, якая вярнулася ў Беларусь з-за мяжы

На мяжы з Беларусьсю затрымалі маладую жанчыну з Менска, якая вярнулася ў Беларусь пасьля двух гадоў жыцьця і вандровак па розных краінах сьвету. Дзяўчыну прымусілі зрабіць заяву, у якой яна прызналася ва ўдзеле ў пратэстах 2020 году. Пра гэта стала вядома пасьля зьяўленьня відэазапісу на набліжаным да сілавікоў Telegram-канале.

Паводле «Мэдыязоны», якая знайшла старонку затрыманай дзяўчыны ў сацыяльнай сетцы, затрыманая — Кацярына Быстракова.

За «экстрэмізм» асудзілі байкера з Воршы

У судзе Аршанскага раёна і горада Оршы 29 жніўня асудзілі байкера Віктара Майстрэнку паводле ч. 2 арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Справу разглядала суддзя Іна Кохава, паведамляе @vitebsk_info.

Вынік суда пакуль невядомы.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG