Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 29 жніўня: затрымалі мужчыну, які ў 2020-м карміў пратэстоўцаў дранікамі; новае затрыманьне за камэнтары


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Рэпрэсіі ў Беларусі не спыняюцца.

Сілавікі затрымалі мужчыну, які ў 2020 годзе карміў пратэстоўцаў дранікамі

Сілавікі затрымалі мужчыну, які ў 2020 годзе карміў пратэстоўцаў дранікамі. Ролік зь ім апублікаваў адзін з праўладных тэлеграм-каналаў, блізкі да сілавікоў.

На відэа сілавікоў мужчына кажа, што «пару разоў» хадзіў на акцыі пратэсту ў 2020 годзе, а таксама што адправіў у неназваны чат-бот інфармацыю аб перамяшчэньні вайсковай тэхнікі.

На відэа заўважна, што мужчына гаворыць пад ціскам з боку сілавікоў — увесь час зьбіваецца і забывае словы.

Акцыя з дранікамі прайшла 6 верасьня 2020 году. Тады некалькі маладых людзей у спэцвопратцы з надпісам «МОМОН» раздавалі мінакам дранікі. «Паважаныя грамадзяне, ваш голад несанкцыянаваны», — казалі актывісты.

Новае затрыманьне за камэнтары пра беларускія і расейскія ўлады

Яшчэ аднаго чалавека сілавікі затрымалі за нэгатыўныя камэнтары пра беларускія і расейскія ўлады, паведамляюць праваабаронцы «Вясны».

На відэа затрыманы кажа, што ў 2020 годзе «наведваў несанкцыянаваныя мітынгі».

62-гадовую актывістку Алену Тоцкую будуць судзіць за салідарнасьць з палітвязьнямі

Палітзьняволеную Алену Тоцкую затрымалі 23 студзеня 2024 году падчас рэйду КДБ за прадуктовую дапамогу ад ініцыятывы INeedHelpBY. Яе абвінавачваюць у «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці» паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэксу.

Жанчына раней працавала на дзяржаўнай службе, аднак у 2020 годзе стала актывісткай і валянтэркай. 8 красавіка «экстрэмісцкім фармаваньнем» быў прызнаны чат «Волонтеры. Гомель». У дакумэнце КДБ пазначана прозьвішча Тоцкай, якая нібыта мае дачыненьне да чату.

Суд над Аленай пачнецца 9 верасьня ў Менскім абласным судзе, паведамляе «Вясна». Справу будзе разглядаць Вячаслаў Тулейка.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG