Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 27 чэрвеня: чарговы масавы суд у Баранавічах


Суд Баранавіцкага раёну
Суд Баранавіцкага раёну

Суды ў Беларусі працягваюць перасьледаваць людзей.

Новы масавы суд у Баранавічах

У судзе Баранавіцкага раёну прызначаная справа, у якой васьмярых чалавек абвінавачваюць у грубым парушэньні парадку. Гэта чарговы масавы суд у гэтым рэгіёне.

Сёлета вынесьлі прысуды ўжо 25 жыхарам Баранавічаў. У красавіку па артыкуле аб грубым парушэньні грамадзкага парадку (частка 1 артыкула 342 КК) у двух судовых працэсах асудзілі 17 чалавек.

Суд над Натальляй Левай

Аб 11-й гадзіне ў будынку Берасьцейскага абласнога суду пачнецца судовы працэс над Натальляй Левай.

Жанчына абвінавачваецца па ч. 2 арт. 361-2 (фінансаваньне экстрэмісцкай дзейнасьці), ч. 2 арт. 361-3 (удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаваньні або збройным канфлікце, ваенных дзеяньнях, вярбоўка або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу), 361-2 (фінансаваньне дзейнасьці экстрэмісцкага фармаваньня; рэдакцыя страціла сілу 26 траўня 2021 году).

У сьпісе палітвязьняў Натальля Лева ня значыцца.

Судзьдзя М. Сянько.

Жыхара Маладэчна асудзілі ў Магілёве за абразу прадстаўніка ўлады і Аляксандра Лукашэнкі

У судзе Ленінскага раёну Магілёва 17 чэрвеня вынесьлі прысуд жыхару Маладэчна Антону Пугачу.

Мужчыну абвінавацілі ў «абразе Лукашэнкі» (ч.1 арт. 368 КК) і «абразе прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК). Справу разглядала судзьдзя Натальля Панасенка.

Суд прызнаў Пугача вінаватым і пакараў яго пазбаўленьнем волі тэрмінам на 1 год і 6 месяцаў ва ўмовах агульнага рэжыму.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG