Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская салідарнасьць: грошы на дапамогу сем’ям асуджаных музыкаў Tor Band сабралі менш як за дзень


Музыкі гурту Tor Band на лаве падсудных у гомельскім судзе. 31 кастрычніка 2023 году
Музыкі гурту Tor Band на лаве падсудных у гомельскім судзе. 31 кастрычніка 2023 году

Фонд салідарнасьці BySol раніцай 2 лістапада абвясьціў дабрачынны збор у 9 тысяч эўра на дапамогу сем’ям асуджаных удзельнікаў гурту Tor Band.

На 17.30 вечара 2 лістапада сума сабраных грошай ужо перавысіла 9 тысяч эўра. Пакуль збор не закрыты, ахвотныя могуць яшчэ падтрымаць сем'і музыкаў.

Сабраныя сродкі пойдуць у тым ліку на пагашэньне штрафаў і на перадачы музыкам у калёнію.

Фонд BySol заклікае пры грашовых пераводах не карыстацца беларускімі і расейскімі карткамі.

  • Удзельнікі вядомага беларускага гурту Tor Band правялі за кратамі да суду больш за год. Іх затрымалі 28 кастрычніка 2022 году. Сёлета 14 кастрычніка ў Гомлі ў закрытым рэжыме над музыкамі пачаўся суд.
  • 31 кастрычніка абвінавачаным агучылі вырак. Дзьмітрый Галавач атрымаў 9 гадоў узмоцненага рэжыму і 100 базавых велічыняў штрафу. Яўген Бурло — 8 гадоў узмоцненага рэжыму і 100 базавых велічыняў штрафу. Андрэя Ярэмчыка асудзілі на 7,5 года ўзмоцненага рэжыму і 100 базавых велічыняў штрафу.
  • Прысуд ім вынес судзьдзя Гомельскага абласнога суду Сяргей Салоўскі.
  • Абвінаваўцамі былі прадстаўнікі пракуратуры Ларыса Кучынская і Іван Мончанка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG