Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З пачатку году афіцыйны курс даляра ў Беларусі вырас больш чым на 20%


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

На 20,12% (з 2,7364 да 3,2870 рубля) вырас афіцыйны курс даляра ЗША ў Беларусі за студзень — верасень 2023 году.

Гэта другі паказчык на тэрыторыі былога СССР, сьведчыць праведзены BPN параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 сьнежня 2022 году і 30 верасьня 2023-га.

На першым месцы па росьце курсу даляра з пачатку году сярод постсавецкіх краінаў — Расея, там даляр вырас на 38,5% (з 70,3375 да 97,4147 рубля). Таксама даляр падаражэў ва Ўзбэкістане (на 8,46%), Таджыкістане (на 7,41%), Кіргізстане (на 3%), Казахстане (на 2,55%), Латвіі, Літве, Эстоніі — на 0,67%.

Не зьмяніўся афіцыйны курс амэрыканскай валюты ва Ўкраіне, Азэрбайджане і Туркмэністане. У Азэрбайджане курс не мяняецца з 7 сакавіка 2018 году, у Туркмэністане — з 1 студзеня 2015 году, ва Ўкраіне — з 21 ліпеня 2022 году.

Патаньнеў даляр у Армэніі (на 0,04%), Грузіі (на 0,88%) і Малдове (на 5,23%).

У верасьні даляр у Беларусі падаражэў на 2,29%. Па выніках 2022 году Беларусь заняла трэцяе месца на тэрыторыі былога СССР па росьце афіцыйнага курсу даляра (+7,39%).

У росьце курсу экспэрты вінавацяць расейскі рубель, бо беларускі моцна залежны ад яго.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG