Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«У Беларусі курс усталюецца, хутчэй за ўсё, у раёне 3,5 рубля». Чаму расьце даляр і як рэагаваць беларусам


Аліса Рыжычэнка. Каляж.
Аліса Рыжычэнка. Каляж.

Даляр на таргах зноў абнавіў максымум за 511 дзён. Цяпер за 1 даляр даюць 3,26 беларускага рубля, і гэта адразу на 1,93% больш, чым перад выходнымі. Што адбываецца і чым гэта можа скончыцца? І галоўнае, як рэагаваць на гэта беларусам? На пытаньні Свабоды адказвае эканамістка Аліса Рыжычэнка.

У росьце курсу экспэртка вінаваціць ані амэрыканскі даляра, ані беларускі рубель. Вінаваты расейскі рубель, а беларускі моцна залежны ад яго.

«Наша эканоміка і экспарт ужо ў 60% залежыць ад Расеі. Усё, што адбываецца ў Расеі і расейскім рублём, аказваюць уплыў на беларускую эканоміку. Калі мы паглядзім на графік падзеньня расейскага рубля, то тое ж самае адбываецца і зь беларускім рублём, зь невялікім лагам», – кажа Рыжычэнка.

Цалкам інтэрвію глядзіце ў відэафармаце на Youtube.

Да прычын падзеньня расейскага рубля эканамістка адносіць падзеньне даходаў ад экспарту нафты і нафтапрадуктаў. У чэрвені падзеньне склала больш за 50%. Акрамя таго, расейская эканоміка фактычна пастаўленая на ваенныя рэйкі, што абмяжоўвае абарот грошай у эканоміцы. Пры гэтым заробкі людзей на прадпрыемствах, якія абслугоўваюць вайну, у рублях растуць. Але тавараў, якія могуць спажывацца за гэтыя грошы, становіцца менш. У выніку эканоміка робіцца менш эфэктыўнай.

Рост курсу даляра нявыгадны беларускай эканоміцы, кажа Рыжычэнка, бо гэта стварае праінфляцыйны фактар. Беларусь працягвае ўвозіць тавары зь іншых краін і плоціць за іх валютай. Імпарт у Беларусь расьце. Курс уплывае таксама на экспарт у Расею, бо Беларусь атрымлівае менш грошай за пастаўкі ў РФ.

Пры гэтым у Нацыянальнага банку няма ўплывовых інструмэнтаў, каб зьмяніць сытуацыю, перакананая экспэртка. Яна лічыць, што курс даляраў у Расеі застанецца на ўзроўні 100 рублёў, а ў Беларусі, хутчэй за ўсё, курс усталюецца ў раёне 3,5 рубля. Паводле Рыжычэнкі, гэта можа адбывацца ўжо напрыканцы года.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG