Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Убачылі Марыю Калесьнікаву, яе мужнасьць, стойкасьць, бадзёрасьць і яе сэрцайка». NaviBand пра добрае ў 2021-м


Navi Band. Архіўнае фота
Navi Band. Архіўнае фота

Свабода зьвярнулася да вядомых у беларускай публічнай прасторы асобаў з просьбай адказаць на пытаньне: Што вас парадавала/прымусіла ўсьміхнуцца ў 2021-м? Такім чынам мы паспрабавалі адшукаць крупінкі радаснага, добрага і сьветлага ў гэтым змрочным годзе беларускай гісторыі.

Сёньня на наша пытаньне адказваюць Арцём Лук’яненка і Ксенія Жук з NaviBand.

— Нас прымусілі ўсьміхнуцца тры яскравыя моманты.

Першы — гэта перапіска Віктара Бабарыкі і дзесяцігадовага хлопчыка. Гэта было вельмі міла і кранальна.

Другі момант — калі ўбачылі Марыю Калесьнікаву, яе мужнасьць, стойкасьць, бадзёрасьць і яе сэрцайка, якое яна ўсім паказала.

І трэці момант — нашы канцэрты, зь якімі за апошні год мы шмат выступалі за мяжой. Было вельмі шмат людзей, беларусаў, мы і плакалі, і сьмяяліся, і адчулі сябе крыху як дома, пра гэта мы таксама гаварылі на канцэртах. Таму хочам сказаць вялікі дзякуй за гэта, спадзяёмся, наступны год парадуе нас яшчэ больш.

Арцём Лук’яненка і Ксюша Жук музыкі, якія ўтвараюць гурт Navi Band.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG