Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Магчымасьць узаемадзейнічаць зь людзьмі, якія працуюць у падтрымку Беларусі». Амбасадарка Джулі Фішэр пра добрае ў 2021-м


Джулі Фішэр
Джулі Фішэр

Свабода зьвярнулася да вядомых у беларускай публічнай прасторы асобаў з просьбай адказаць на пытаньне: Што Вас парадавала/прымусіла ўсьміхнуцца ў 2021-м? Такім чынам мы паспрабавалі адшукаць крупінкі радаснага, добрага і сьветлага ў гэтым змрочным годзе беларускай гісторыі.

Сёньня на наша пытаньне адказвае Джулі Фішэр.

— Я б сказала: магчымасьць узаемадзейнічаць зь людзьмі, якія так неверагодна цяжка і ўпарта працуюць у падтрымку Беларусі — вось што радавала мяне ў 2021 годзе. Нягледзячы на ўсе дрэнныя навіны — рэйс Ryanair, мігранцкі крызіс, катаваньні, палітвязьні — пасярод усяго гэтага магчымасьць знаёміцца зь людзьмі якія цяжка і аддана працуюць, а ў некаторых выпадках магчымасьць знаёміцца зь іх сем’ямі, іх дзецьмі былі для мяне крыніцай вялікага натхненьня, калі я займалася гэтымі праблемамі.

Магчымасьць так цесна супрацоўнічаць з Эўропай, асабліва з Брусэлем, пераканацца, што мы думаем аднолькава, што мы падзяляем пачуцьцё салідарнасьці ў непрыманьні таго, што адбываецца ў Менску — усё гэта было для мяне асабліва важным у 2021 годзе. І я б сказала, што хоць сёньня шмат што разьдзяляе людзей у Вашынгтоне, той факт, што Вашынгтон застаецца адзіны ў пытаньні свабоды ў Беларусі, бясспрэчна мяне радуе.

Джулі Фішэр — прызначаная амбасадарка ЗША ў Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG