На пляцы Сьвятога Пятра ў Ватыкане сабраліся тысячы людзей, якія прыйшлі разьвітацца з папам Рымскім Францішкам.
Францішак стане першым папам, пахаваным за межамі Ватыкану за больш чым стагодзьдзе. Згодна зь яго запаветам, яго пахаваюць у рымскай базыліцы Санта-Марыя-Маджорэ, а не ў базыліцы Сьвятога Пятра ў Ватыкане, як многіх папярэдніх пантыфікаў.
На пахаваньне прыехалі лідэры больш як 50 краін, у тым ліку прэзыдэнты ЗША, Аргентыны, Францыі, Габону, Нямеччыны, Італіі, Філіпінаў, Польшчы і Ўкраіны, а таксама прэм’ер-міністры Вялікай Брытаніі і Новай Зэляндыі.
Паведамляюць, што ўсяго на пляц Сьвятога Пятра і прылеглыя вуліцы прыйшлі каля 200 тысяч чалавек.
Форум