Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуса, які апублікаваў відэа з катаваньнямі вязьняў у расейскіх калёніях, у Расеі завочна арыштавалі


Сяргей Савельеў.
Сяргей Савельеў.

Сяргею Савельеву ставяць у віну неправамерны доступ да кампутарнай інфармацыі.

Беларуса, які апублікаваў відэа з катаваньнямі зьняволеных у расейскіх калёніях, у Расеі завочна арыштавалі.

Саратаўская паліцыя зьбіраецца абвясьціць у міжнародны вышук беларуса Сяргея Савельева, які апублікаваў відэа з катаваньнямі ў калёніі, паведаміла «РИА Новости».

«Савельеў Сяргей абвешчаны ў фэдэральны вышук. Па наяўнай інфармацыі, ён выехаў за межы Расеі, у сувязі з чым падрыхтоўваюцца дакумэнты для абʼяўленьня яго ў міжнародны вышук», — гаворыцца ў адказе рэгіянальнай паліцыі.

Сяргею Савельеву ставяць у віну неправамерны доступ да кампутарнай інфармацыі ў той час, пакуль ён сам сядзеў у калёніі; ён завочна арыштаваны.
23 кастрычніка МУС Расеі абʼявіла ў вышук былога зьняволенага праграміста Сяргея Савельева, які перадаў праваабарончаму праекту Gulagu.net архіў відэа з катаваньнямі і згвалтаваньнямі ў саратаўскай турэмнай лякарні.

У пачатку кастрычніка праваабарончы праект Gulagu.net абвясьціў аб атрыманьні сакрэтнага відэаархіва з катаваньнямі і згвалтаваньнямі асуджаных у расейскіх папраўчых установах Іркуцкай, Саратаўскай і Ўладзімірскай абласьцей.

Сьледчы камітэт Расеі распачаў пяць спраў аб групавых гвалтоўных дзеяньнях сэксуальнага характару і аб перавышэньні службовых паўнамоцтваў з ужываньнем гвалту ў Саратаўскай калёніі.

Выявілася, што архівы перадаў праекту беларускі ІТ-інжынэр Сяргей Савельеў, які адбываў тэрмін за перавозку і збыт наркотыкаў.

Сяргей Савельеў незадоўга да гэтага пакінуў Расію і знаходзіцца ў Францыі, дзе плянуе атрымаць палітычнае прыстанішча.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG