Паводле яе слоў, гаворка ідзе як аб катаваньнях у саратаўскай турэмным шпіталі № 1, так і пра біцьцё і вымагальньне ў самой калёніі.
- Праваабарончы праект Gulagu.net 6 кастрычніка апублікаваў запісы катаваньняў, зьдзекаў і згвалтаваньняў зьняволеных у сухотным шпіталі Фэдэральнай службы выкананьня пакараньняў (ФСВП) у Саратаўскай вобласьці. Пазьней СМІ паведамілі, што начальнік упраўленьня ФСВП па Саратаўскай вобласьці, палкоўнік унутранай службы Аляксей Фядотаў падаў прашэньне аб адстаўцы. ФСВП пацьвердзіла гэтую інфармацыю, а таксама паведаміла аб звальненьні начальніка саратаўскай турэмнай лякарні Паўла Гаценкі і яшчэ некалькіх чалавек. Заведзена некалькі крымінальных спраў.
- Gulagu.net 4 кастрычніка паведаміў, што атрымаў 40 гігабайт відэазапісаў катаваньняў і згвалтаваньняў вязьняў у расейскіх турмах. Архіў быў атрыманы дзякуючы былому вязьню саратаўскай турмы, беларускаму грамадзяніну Сяргею Савельеву, які таксама зазнаў жорсткае абыходжаньне. Яго вымусілі супрацоўнічаць з турэмнай службай, на працягу гэтага часу ён кіраваў кампутарнай сеткай турмы і забясьпечваў доступ да відэафайлаў з усёй расейскай пэнітэнцыярнай сыстэмы. Пры вызваленьні ён змог вынесьці флэшку з запісамі катаваньняў. Цяпер ён знаходзіцца ў Францыі, дзе сустракаецца з журналістамі, працуе з адвакатам і накіроўвае звароты ў праваахоўныя органы Эўропы.