Інтэрвію зь беларусам, які перадаў відэа пра катаваньні ў расейскіх турмах
Беларус Сяргей Савельеў правёў 7 год у расейскай турме. Пасьля выхаду ён перадаў праваабронцам сэрыю відэазапісаў, на якіх вязьняў у расейскіх калёніях катуюць і гвалцяць. У інтэрвію “Свабодзе” ён расказаў, як яму ўдалося захаваць запісы і як ён уцякаў зь Беларусі ад расейскіх сілавікоў.