Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У што трэба перастаць верыць. 5 мітаў пра страту вагі


Рашучыя крокі ў справе пахудзеньня, у тым ліку адмова ад цэлых груп прадуктаў — нядобры спосаб дамагчыся зьмяншэньня вагі. Гэты і іншыя міты могуць нават быць вельмі шкоднымі. Пра гэта на сайце sharecare. com піша Тэйлар Лупаў.

Розныя мэтодыкі хуткага пахудзеньня могуць прыводзіць да кароткачасовай страты вагі, а таксама нярэдка і шкодзяць здароўю. Вось некаторыя з гэтых мітаў.

1. Каб схуднець, трэба адмовіцца ад тлушчаў

Гэта няпраўда. Мэтааналіз Гравардзкага ўнівэрсытэту, у якім улічваліся вынікі 53 дасьледаваньняў з удзелам 68 000 чалавек, паказаў, што дыета зь нізкім утрыманьне тлушчаў ня надта спрыяе пахудзеньню.

Наадварот, адмова ад тлушчаў павялічвае колькасьць шкодных дабавак у вашым рацыёне. Замест тлушчаў у прадукты часта дадаюць цукар і соль, каб зрабіць іх больш смачнымі.

Таму лепш выбіраць здаровыя тлушчы, якіх вельмі шмат у аліўкавым алеі, ласосі, авакада і грэцкіх арэхах. Гэтыя тлушчы дапамагаюць здароўю сэрца і захаваньню здаровай вагі.

Разам з тым нельга забывацца, што здаровыя тлушчы — гэта тлушчы. Яны таксама вельмі калярыйныя, і таму іх спажываньне трэба кантраляваць.

2. Нізкавугляводныя дыеты найлепш дапамагаюць зьнізіць вагу

Нягледзячы на папулярнасьць такіх дыет, іх нельга прызнаць здаровым спосабам пахудзеньня. Факты сьведчаць, што здаровыя вугляводы дапамагаюць падтрымліваць нармальную вагу.

Высакаякасныя вугляводы маюць шмат клятчаткі, якая запавольвае страваваньне і прадухіляе ўсплёскі ўзроўню цукру ў крыві.

Да такіх вугляводаў адносяцца найперш прыродныя расьлінныя вугляводы, якіх шмат у садавіне, гародніне, цэльназерневых прадуктах, у бабовых і насеньні.

Паводле здаровых рэкамэндацый, ад 45 да 65 працэнтаў штодзённых калёрый павінны паходзіць з вугляводаў. Але трэба пазьбягаць рафінаваных прадуктаў, напрыклад, белага рысу, і слодычаў — салодкіх дэсэртаў і цукерак.

3. Усе калёрыі аднолькавыя

Дыета ўплывае на мэтабалізм. Таму калі мова ідзе пра вагу, крыніца калёрый мае значэньне.

Багатыя на цукар прадукты, такія як цукеркі і пірожныя, могуць выклікаць скачок узроўню цукру ў крыві — гэта сыгнал арганізму для затрымкі тлушчу.

Таму лепш падтрымаць свой арганізм посным бялком, цэльным зернем і здаровымі тлушчамі.

Адна цукерка і 35 грамаў міндалю маюць у сабе аднолькавую колькасьць калёрый, але арэхі са здаровымі тлушчамі даўжэй захаваюць пачуцьцё сытасьці. Адпаведна, у вас менш шанцаў спажыць на працягу дня лішнія калёрыі.

Лепш спажываць хатнюю ежу, чым купляць ежу ў аўтаматах ці кавярнях.

4. Дыета без глютэну дапамагае схуднець

Глютэн — гэта бялок, які ўтрымліваецца ў пшаніцы, жыце і ячмені. На яго ў апошнія гады зьвяртаецца шмат увагі, бо лічыцца, што ён выклікае цэліакію — запаленьне тонкага кішэчніка, якое прыводзіць да да боляў, газаў, запораў і паносаў.

Але ёсьць нюанс — некаторыя людзі ня маюць цэліакіі, але маюць падобныя сымптомы, бо гэта тлумачыцца павышанай адчувальнасьцю кішэчніка да бялку.

Таму шмат людзей адмаўляецца ад прадуктаў, у якіх утрымліваецца глютэн. Іншыя адмаўляюцца ад яго ў спадзяваньні схуднець, бо пра гэта шмат пішуць.

Але дасьледаваньні паказваюць, што глютэн наўрад ці мае дачыненьне да ўздуцьця жывата. Затое прадукты без глютэну маюць у сабе шмат калёрый і тлушчаў, што прыводзіць да павелічэньня вагі.

Якраз здаровыя цэльназерневыя прадукты, карысьць якіх даказаная, маюць у сабе шмат глютэну. Таму ня варта цалкам адмаўляцца ад нейкай адной групы прадуктаў.

5. Трэба адмовіцца ад любімай ежы

Многія, як толькі сядаюць на дыету, адразу адмаўляюцца ад любімых прадуктаў, якія лічацца нездаровымі. Але лекары кажуць, што той, хто адчувае сябе абдзеленым, ня зможа даць рады лішняй вазе і весьці здаровы лад жыцьця. Псыхалёгія мае значэньне.

Трэба памятаць, што ключ да пахудзеньня — спажываньне меншай колькасьці калёрый. Іх павінна быць ня больш, чым вы спальваеце за дзень.

Таму зрэдку не адмаўляйце сабе і ў нездаровай улюбёнай ежы. Горш ня будзе.

Яшчэ на гэтую тэму

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG