Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Найлепшая дыета для мозгу


Слова «Мediterranean» з лацінскай мовы можна перакласьці як «сярэдзіна Зямлі». Менавіта так рымляне назвалі Міжземнае мора, бо яно знаходзілася у цэнтры таго сьвету, які яны ведалі.

Сёньня мы ўжо ведаем, што Міжземнае мора не зьяўляецца цэнтрам сьвету, але ёсьць усё больш мэдычных доказаў таго, што дыетычныя звычкі Міжземнаморскага рэгіёну варта зрабіць цэнтрам сваёй дыеты кожнаму з нас.

Пра гэта на сайце sharecare. com пішуць дактары мэдыцыны Майкл Ройзэн і Мэхмэта Оз.

Даўно вядома, што Міжземнаморская дыета дапамагае абараніць сэрца і зьніжае рызыку разьвіцьця раку, атлусьценьня і дыябэту другога тыпу.

Але ўсё больш новых дасьледаваньняў паказваюць, што гэтая дыета можа таксама выдатна абараняць мозг чалавека ад хваробаў і старэньня.

Новыя вынікі

У дасьледаваньні, вынікі якога апублікаваныя нядаўна ў часопісе Neurology, на працягу шасьці гадоў адсочваліся харчовыя звычкі 400 чалавек ва ўзросьце каля 70 гадоў. Дасьледчыкі выкарыстоўвалі магнітна-рэзанансную тамаграфію для сканаваньня мозгу.

Аказалася, што ў адэптаў міжземнаморскай дыеты скарачэньне аб’ёму мозгу за тры гады было значна меншым, чым у тых, хто такой дыеты не прытрымліваўся.

Іншае дасьледаваньне, якое ахапіла 10 тысяч жанчын, выявіла, што адэпты міжземнаморскай дыеты, дажыўшы да 70 гадоў, мелі значна менш фізычных і псыхічных хваробаў, чым тыя, хто міжземнаморскай дыеты не прытрымліваўся.

Асноўныя кампанэнты міжземнаморскай дыеты

  • Большасьць страў маюць у сваім складзе садавіну, гародніну, бабовыя, аліўкавы алей, арэхі і семкі.
  • Аснова страў — рыба і посныя бялкі, такія як курыца, прынамсі два разы на тыдзень; чырвонае мяса — гэта рэдкасьць.
  • Выкарыстаньне спэцыяў замест солі.
  • Чырвонае віно ва ўмеранай колькасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG