Лінкі ўнівэрсальнага доступу

16x9 Image

Сяргей Абламейка

Нарадзіўся ў Менску. Скончыў гістарычны факультэт БДУ і дактарантуру Люблінскага каталіцкага ўнівэрсытэту. Доктар гістарычных навук.

Быў рабочым на МАЗе, выкладаў гісторыю ў школе, працаваў у Беларускім дзяржаўным музэі народнай архітэктуры і побыту, у Нацыянальным навукова-асьветным цэнтры імя Францішка Скарыны.

Быў актывістам «Талакі» і іншых нефармальных моладзевых структураў.

Ад 1990 году карэспандэнт Радыё Свабода ў Менску. Ад 1995 году ў Празе. Аўтар цыкляў гістарычных і культуралягічных перадач «Terra Incognita» і «Беларускія раздарожжы», шматгадовы аўтар перадачы «Сымбаль Веры».

Аўтар шматлікіх навуковых і навукова-папулярных публікацый па гісторыі Беларусі і беларускай культуры. Выдаў кнігі «Testemonianza della Chiesa Greco-Cattolica Bielorussa nel XX secolo», «Мученический путь Белорусской Греко-католической церкви», «EGOізмы», «Настальгія», «Мой Картаген», «Дом літаратара», «Нечаканы Скарына», «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі» (два выданьні), «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня. Кніга першая», «Невядомы Менск. Гісторыя зьнікненьня. Кніга другая», «Чаму Беларусь не Расея».

Ляўрэат літаратурных прэмій Францішка Багушэвіча і Ежы Гедройця.

Некаторыя матэрыялы аўтара

Аўтар Сяргей Абламейка

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG