Беларусь – адзіная краіна ў сьвеце, дзе на дзяржаўным узроўні дагэтуль адзначаюць Дзень бальшавіцкага перавароту.
Не дэмакратыі, не незалежнасьці, а ўзброенага захопу ўлады ў суседняй імпэрыяй. І штогод у лістападзе дзяржаўнае тэлебачаньне зноў сьпявае: «И Ленин такой молодой, и юный Октябрь впереди…»
Але давайце разьбярэмся, што ж насамрэч адбылося ў 1917-м.
Ці была гэта рэвалюцыя, як кажуць афіцыйна, ці ўсё ж звычайны пераварот, які прывёў да тэрору, ГУЛАГу і страты незалежнасьці?
І чаму сёньня – праз больш як сто гадоў – улады ў Менску працягваюць сьвяткаваць дзень, калі беларусы згубілі свабоду.
Форум