Лінкі ўнівэрсальнага доступу

4 сакрэты, як схуднець з дапамогай хадзьбы


Разумная фізычная актыўнасьць — гэта рух у правільным кірунку. Вось чатыры хітрыкі, якія, паводле сайту sharecare. com, дапамогуць вам скінуць вагу.

1. Як перамагчы апэтыт

Успамінайце пра свае красоўкі кожны раз, калі зьяўляецца празьмерны апэтыт. Напрыклад, калі вашы думкі канцэнтруюцца вакол шакаляду або калі ў вас цякуць сьлінкі пры думцы пра салёныя прысмакі. Тады ўстаньце, надзеньце красоўкі і пайдзіце на кароткі шпацыр. Вядома, што аматары шакаляду забываюць пра яго ўсяго праз 15 хвілін хадзьбы ў адрозьненьне тых, хто ня рухаецца.

2. Пачынайце з малога

Кароткі шпацыр — гэта тое, што дапаможа вам схуднець на працягу трох месяцаў. У адным 12-тыднёвым дасьледаваньні з удзелам жанчын зь лішняй вагой тыя, хто хадзіў на працягу 30 хвілін пяць дзён на тыдзень, схуднелі так жа, як і жанчыны, якія хадзілі ў два разы болей — 60 хвілін пяць дзён на тыдзень. Таксама навукоўцы сьцьвярджаюць, што калі пры гэтым вы будзеце трымацца адной з рэкамэндаваных Сусьветнай арганізацыяй аховы здароўя дыет, вынікі будуць яшчэ лепшыя.

3. Хуткасьць мае значэньне

Калі вы ня проста гуляеце, а ідзяце для страты вагі, падзяліце трэніроўку на інтэрвалы працягласьцю ад 1 да 3 хвілін. Мае сэнс спачатку паскорыцца максымальна — настолькі, каб вам было цяжка гаварыць, але не настолькі, каб вы зусім не маглі падтрымліваць размову з партнэрам — а пасьля запаволіцца на такі самы час. Паўтарайце гэтае чаргаваньне так часта, як можаце, і так доўга, як хочаце. Гэты трук дапаможа вам спаліць значна больш калёрый.

4. Калі ж вам цяжка хадзіць інтэнсіўна — не бяды

Перастаньце зусім думаць пра хуткасьць. Ёсьць іншыя інструмэнты для інтэнсыфікацыі нагрузкі.

Па-першае, частата. Калі вам здаецца, што вы худзееце недастаткова, вы можаце павялічыць колькасьць трэніровак зь пяці да шасьці на тыдзень.

Па-другое, інтэнсіўнасьць. Вы можаце зрабіць свае шпацыры больш складанымі, калі выкарыстаеце рэльеф мясцовасьці — пад’ёмы і спускі на пагоркі. Але і тут варта не забывацца пра правіла: пры пад’ёме вам павінна быць цяжка гаварыць, але не немагчыма. Перад кожным наступным сказам трэба рабіць глыбокі ўздых.

Па-трэцяе, час. Проста хадзіце трохі даўжэй кожны раз. Дадайце 10 хвілін да кожнага шпацыру і за тыдзень набярэцца 60-70 дадатковых хвілін.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG