Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кожнае другое дзіця ў Беларусі становіцца ахвярай гвалту ў школе. ІНФАГРАФІКА


Беларускае прадстаўніцтва UNICEF апублікавала дасьледаваньне пра гвалт супраць дзяцей у краіне. Свабода публікуе галоўныя лічбы і высновы аўтараў дасьледаваньня.

Хто ўдзельнічаў у дасьледаваньні?

  • Дзіцячы фонд ААН (UNICEF);
  • Міністэрства адукацыі;
  • Міністэрства аховы здароўя;
  • Міністэрства ўнутраных спраў;
  • Міністэрства працы і сацыяльнай абароны;
  • Інстытут сацыялёгіі Нацыянальнай акадэміі навук;
  • абласныя і раённыя органы дзяржкіраваньня;
  • адміністрацыі школаў, дзе праводзілася анкетаваньне.

Галоўныя тэзы

Хлопчыкі ў большай ступені становяцца ахвярамі фізычнага гвалту, дзяўчаткі — псыхалягічнага. Таксама дасьледаваньне кажа пра вялікую рызыку для дзяўчат стаць ахвярамі сэксуальнага гвалту.

Бацькі павінны ўсьведамляць, што перажыты імі ў дзяцінстве гвалт павышае верагоднасьць ужываньня імі гвалту ў выхаваньні сваіх дзяцей.

Спэцыялісты, у чыю кампэтэнцыю ўваходзіць прафіляктыка дзіцячага гвалту, праяўляюць «памяркоўнае стаўленьне» да гвалтоўных формаў узьдзеяньня на дзяцей і апраўдваюць фізычныя пакараньні, а таксама хаваюць факты гвалту супраць дзяцей у сваіх установах.

  • Паводле дасьледаваньня, больш як двое зь пяці дзяцей у інтэрнатных установах зазнавалі псыхалягічны ці фізычны гвалт.
  • Амаль траціна спэцыялістаў прадэманстравалі высокую цярпімасьць да хатняга гвалту супраць дзяцей і апраўдваюць цялесныя пакараньні дзяцей з боку асобаў, якія іх выхоўваюць.

Як палепшыць сытуацыю?

Аўтары дасьледаваньня прапануюць:

1. Дадаць у навучальную праграму адмысловыя гендэрныя модулі, у якіх разглядаліся б, сярод іншага, гендэрныя стэрэатыпы. У дасьледаваньні сьцьвярджаецца, што дзеці ня ведаюць пра дзіцячы гвалт.

2. Ацэньваць дзіцячыя ўстановы паводле дзейнасьці на апярэджаньне гвалту супраць дзяцей. Мяркуецца, што гэта спыніць замоўчваньне выпадкаў дзіцячага гвалту. Цяпер выкрыцьцё фактаў гвалту ў дзіцячых установах цягне за сабой дысцыплінарныя і фінансавыя санкцыі і разглядаецца як нездавальняючая праца кіраўніцтва арганізацыі.

3. Узмацніць заканадаўчыя нормы, якія ўсталёўваюць прыярытэт захаваньня дзіцяці ў сям’і. Для бацькоў, якія зьдзейсьнілі гвалт, прапануюць стварыць праграмы падтрымкі і рэабілітацыі, якія ня будуць насіць карнага характару.

Кожнае дзясятае дзіця ў Беларусі жыве за мяжой беднасьці. ІНФАГРАФІКА

4. Распрацаваць і прыняць заканадаўчыя акты, паводле якіх рэгістрацыя выпадкаў гвалту супраць дзяцей была б абавязковай.

5. Увесьці абавязковае патрабаваньне, каб спэцыялісты, якія працуюць зь дзецьмі, ужывалі толькі негвалтоўныя мэтады выхаваньня.

6. Забясьпечыць аказаньне апэратыўнай дапамогі дзецям, якія пацярпелі ад гвалту, ва ўсіх рэгіёнах краіны. Таксама для такіх дзяцей прапануюць стварыць бясплатную Нацыянальную гарачую тэлефонную лінію.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG