Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС Беларусі падрыхтуе закон аб хатнім гвалце


Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі рыхтуе канцэпцыю закону «Аб папярэджаньні гвалту ў сям'і», піша БелаПАН.

Пра гэта заявіў на прэс-канфэрэнцыі 18 красавіка намесьнік начальніка галоўнага ўпраўленьня аховы правапарадку і прафіляктыкі міліцыі грамадзкай бясьпекі МУС Алег Каразей.

Палажэньні дакумэнту не называюцца. Новы закон плянуюць прыняць у 2019 годзе. Сёлета ў красавіку канцэпцыю закону аб хатнім гвалце накіруюць на ўзгадненьне ў дзяржаўныя органы.

Паводле інфармацыі TUT.BY, у чэрвені-ліпені дакумэнт будуць разглядаць у Савеце міністраў, далей узгадненьне зь Вярхоўным судом, пракуратурай і кіраўніком дзяржавы.

У камэнтары TUT.BY Алег Каразей адзначыў, што не заўжды агрэсара можна пакараць паводле дзейнага заканадаўства. У кожным другім выпадку ён пазьбягае адказнасьці, і тады супрацоўнікі міліцыі праводзяць з агрэсарам прафіляктычную размову. Плянуецца, што закон аб хатнім гвалце дакладна вызначыць, каго трэба лічыць агрэсарам і як яго караць, а таксама як працаваць з ахвярамі сямейнага гвалту.

Ад пачатку 2018 году ў Беларусі праз бытавыя канфлікты МУС зафіксавала 23 забойствы і 40 выпадкаў зьбіцьця, а таксама 12,5 тысячы выпадкаў хатняга гвалту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG