Старшыня аддзелу зьнешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага патрыярхату мітрапаліт Валакаламскі Іларыён зьвярнуўся да ўдзельнікаў форуму з прывітаньнем, у якім нэгатыўна выказаўся пра ўкраінскіх грэка-каталікоў. У прыватнасьці, прагучалі словы пра тое, што дзеяньні ўніятаў нанесьлі вялізныя страты ня толькі Ўкраіне і яе жыхарам, але і праваслаўна-каталіцкаму дыялёгу.
«На жаль, наш форум праходзіць на фоне сумных падзей ва Ўкраіне. У ходзе палітычнага супрацьстаяньня працягваюць гінуць людзі, на вуліцах і плошчах не сьціхае страляніна. Народ застаецца глыбока падзелены ня толькі паводле сваіх палітычных прыхільнасьцяў, але і паводле рэлігійнай прыкметы. Вельмі дэструктыўную ролю ў фармаваньні такой сытуацыі адыгралі грэка-каталікі. Выказваньні іхняга вярхоўнага арцыбіскупа, герархаў і сьвятароў вельмі палітызаваныя і спрыялі палярызацыі грамадзтва, паглыбленьню таго канфлікту, які ўжо прывёў да шматлікіх ахвяр. Агрэсіўныя выказваньні ўніятаў, дзеяньні, накіраваныя на падрыў кананічнага праваслаўя, актыўныя кантакты з раскольнікамі, імкненьне падзяліць адзіную шматнацыянальную Рускую праваслаўную царкву нанесьлі велізарную шкоду ня толькі Ўкраіне і яе жыхарам, але і праваслаўна-каталіцкаму дыялёгу. Усё гэта адкінула нас далёка назад, нагадаўшы пра тыя часы, калі праваслаўныя і каталікі ўспрымалі адны адных не як хаўрусьнікі, а як супернікі. Сёньня зноў з усёй відавочнасьцю адкрываецца тое, пра што праваслаўныя заўсёды ведалі — унія была і, на жаль, застаецца спэцпраектам каталіцкай царквы, накіраваным на падрыў кананічнага праваслаўя», — заявіў мітрапаліт Іларыён.
Беларускі гісторык і публіцыст Анатоль Сідарэвіч, які ўжо шмат гадоў сочыць за ўзаемадачыненьнямі паміж праваслаўнай і каталіцкай цэрквамі, кажа, што такое выказваньне не выпадковае. Масква незадаволеная, што ва Ўкраіне ўсё больш людзей зьвяртаюцца да ўніяцтва, тым самым аслабляючы пазыцыі праваслаўя:
«Мітрапаліт Іларыён не арыгінальны. Літаральна 29 траўня патрыярх Кірыл назваў русафобскай дзейнасьць Украінскай грэка-каталіцкай царквы, абвінаваціўшы яе ў палітычнай дзейнасьці. У 2005 годзе мітрапаліт Іларыён на каталіцкім зьезьдзе ў Гнезьне нэгатыўна выказваўся пра тое, што грэка-каталікі пераносяць рэзыдэнцыю свайго кіраўніка са Львова ў Кіеў і будуюць там сабор. Рыма-каталіцкая царква, пачынаючы з 15 стагодзьдзя, спрабуе наладзіць сястрынскія адносіны з маскоўскаю царквою. За пяць стагодзьдзяў нічога не ўдалося. Маскоўская царква заўсёды знаходзіць нейкія прычыны для канфрантацыі. У Ватыкане, відаць, не разумеюць адрозьненьня маскоўскай праваслаўнай царквы ад усяго іншага праваслаўнага сьвету. Справа ў тым, што грэка-каталіцкая царква значна выцесьніла маскоўскую з заходняй Украіны, яна расьце і ўжо мае экзархаты і ў Данбасе, і ў Харкаве, і ў Адэсе. Сёньня чалавек быў праваслаўным атэістам, а заўтра стаў украінскім грэка-каталіком. Назіраецца збліжэньне Ўкраінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату і Ўкраінскай грэка-каталіцкай царквы, прычым збліжэньне не кананічнае, а збліжэньне ў сэнсе любові да Ўкраіны і патрыятызму. Атрымліваецца, маскоўская праваслаўная царква губляе свае пазыцыі, таму трэба шукаць крайняга. Ёсьць расейская прымаўка пра тое, што трэба перакінуць з хворай галавы на здаровую. Ну вось і атрымліваецца, што вінаватыя ўніяты. Хоць насамрэч вінаватая дурная крамлёўская палітыка».
А палітоляг, рэдактарка парталу «Царква» Натальля Васілевіч распавяла, што раней мітрапаліт Іларыён прытрымліваўся супрацьлеглага афіцыйнаму меркаваньня і нават публічна заклікаў расейскіх салдат не выконваць загад страляць у пратэстоўцаў у Вільні ў 1991 годзе:
«Мітрапаліт Іларыён Алфееў, калі яшчэ быў гераманахам Іларыёнам і настаяцелем катэдральнага сабору ў Коўне, стаў вядомы тым, што ў 1991 годзе, калі савецкія танкі стаялі ў Вільні, насуперак савецкаму кіраўніцтву заклікаў савецкіх салдатаў не страляць у мірных жыхароў, якія выйшлі абараняць незалежнасьць Літоўскай Рэспублікі. За гэта ён нават быў уганараваны мэдалём „За мужнасьць і самаахвярнасьць“. То бок гэты чалавек у пэўны момант праявіў сваю палітычную пазыцыю.
Шмат што зьмянілася з тых часоў, і цяпер ён, прадстаўляючы Маскоўскі патрыярхат, бачыць у тых, хто стаяў на Майдане і пратэставаў супраць карупцыйнага рэжыму, ворагаў, якія дэстабілізуюць сытуацыю. Таксама Маскоўскі патрыярхат пазыцыянуе сябе як абаронца пракрамлёўскіх інтарэсаў. Што да выступу мітрапаліта Іларыёна на форуме, то ён быў зьвернуты супраць менавіта ўкраінскіх грэка-каталікоў, а ня грэка-каталікоў увогуле. Справа ў тым, што Маскоўскі патрыярхат страціў багата прыходаў на захадзе Ўкраіны, якія адышлі ў бок уніяцтва. А пазыцыя ўкраінскіх грэка-каталікоў — праўкраінская, патрыятычная, заходняя, што не ўкладаецца ў канцэпцыю „рускага сьвету“, якую прапаведуе кіраўніцтва Рускай праваслаўнай царквы. Яшчэ можна адзначыць, што для гэтага канкрэтнага царкоўнага лідэра характэрны такі стыль выступаў, які заключаецца ў канфрантацыі. Калі ён сустракаецца з пратэстантамі, то крытыкуе пратэстантаў, калі сустракаецца з каталікамі — крытыкуе каталікоў. Напэўна, такім чынам ён імкнецца паказаць сваю сілу і значнасьць».