У звароце да сваёй аўдыторыі служба заявіла, што яе каманда «працавала самааддана, каб забясьпечыць незалежную журналістыку для аўдыторыі ў Вугоршчыне».
Кантэнт службы будзе даступны ў інтэрнэце.
«Мы глыбока ўдзячныя за давер, удзел і падтрымку ад нашых чытачоў», — гаворыцца ў заяве.
Прэзыдэнт і генэральны дырэктар Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода Стыў Капус высока ацаніў працу журналістаў Вугорскай службы.
«Іх прафэсіяналізм, адданасьць справе і нязьменны ўнёсак у нашу місію значна паўплывалі на наш посьпех, і мы застаёмся глыбока ўдзячнымі за ўсё, што яны прынесьлі ў гэтую арганізацыю», — сказаў ён.
Дзейнасьць Вугорскай службы была аднавілі ў 2020 годзе паводле рашэньня Кангрэсу ЗША. Да гэтага яна працавала з 1950 па 1993 год.
«Мы ўдзячныя за ўвагу і падтрымку аўдыторыі зь першага дня нашай новай працы і мелі гонар прапанаваць ім унікальныя і арыгінальныя гісторыі», — сказаў кіраўнік Вугорскай службы Тыбар Вёвеш.
Агенцтва ЗША па глябальных СМІ (USAGM), якое кантралюе RFE/RL, «Голас Амэрыкі» і іншых міжнародных вяшчальнікаў ЗША, 5 лістапада 2025 году паведаміла Кангрэсу аб сваім намеры спыніць вяшчаньне вугорскай службы RFE/RL. Рашэньне набывае моц 21 лістапада 2025 году.
Форум