Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Сэпаратысты цікавяцца данецкімі бізнэсоўцамі, якія гандлююць з Кіевам»


Данбаскія баевікі выкарыстоўваюць палонных на прымусовых працах
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:23 0:00
Сэпаратысты ў Данецку ў якасьці выкупу з палону патрабуюць ад шэрагу затрыманых «падзяліцца» маёмасьцю і цікавяцца прадпрымальнікамі, якія гандлююць з Кіевам, а за выдачу дадзеных абяцаюць зьмякчыць умовы ўтрыманьня. Пра гэта Радыё Свабода распавёў данецкі актывіст Зьміцер, які не называе прозьвішча зь меркаваньняў бясьпекі.

Ён заяўляе, што яго ўтрымлівалі ў памяшканьні СБУ ў Данецку на працягу пяці дзён прадстаўнікі так званай «Праваслаўнай арміі Данбасу» — адной з узброеных груповак сэпаратыстаў, якія падтрымліваюць ідэю стварэньня «Данецкай народнай рэспублікі».

«Адны патрабуюць сьведчаньняў, а іншыя банальна патрабуюць — маўляў , перапішы машыну, перапішы кватэру, здай нам — даслоўна — „сумленных прадпрымальнікаў“, якія маюць заказы або пастаўкі з Кіеву», — паведаміў ён.

«Патрабавалі „супрацоўнічаць“. Гэта значыць, кагосьці здаваць. Мала таго, патрабавалі арганізаваць сустрэчу з гэтым чалавекам і яго „прымалі“ не замест цябе, а разам з табой. За гэта абяцалі не вызваленьне, а іншае стаўленьне: менш біць будуць, можа, лепш карміць, рукі могуць пакідаць разьвязанымі на ноч», — распавёў актывіст.

Паводле яго ацэнак, у памяшканьні ўпраўленьня СБУ ў Данецку знаходзіцца ад 20 да 30 чалавек. Пры гэтым сэпаратысты прымушаюць некаторых затрыманых працаваць, у прыватнасьці — атрымліваць медзь з кабэляў.

Радыё Свабода ня можа пацьвердзіць гэтыя паказаньні зь незалежных крыніц .

З Данбасу паступаюць шматлікія паведамленьні пра затрыманьні сэпаратыстамі ня толькі актывістаў, але і мірных жыхароў, зьдзеках над імі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG