Лінкі ўнівэрсальнага доступу

УПЦ Кіеўскага і Маскоўскага патрыярхату могуць аб’яднацца


Ва ўкраінскіх праваслаўных цэрквах Маскоўскага і Кіеўскага патрыярхатаў заявілі пра пачатак царкоўнага дыялёгу і пошук кропак судакрананьня для аб’яднаньня.

Як паведамляе Espreso.tv, прадстаўнікі абедзьвюх цэркваў заявілі пра гэта на прэс-канфэрэнцыі «Царква ва ўмовах інфармацыйнай вайны». Заява прагучала ў адказ на пытаньне, ці магчымае аб’яднаньне цэркваў з улікам пазыцыі Маскоўскага патрыярхату, згодна зь якой кіраўнік Кіеўскага патрыярхату Філарэт павінен пакінуць сваю пасаду.

«Патрыярх Філарэт сам сябе не прызначаў на гэтую катэдру. Гэты послух на яго наклала Царква. І здымаць з пасады яго мае толькі царква. Ці ён сам», — адзначыў кіраўнік інфармацыйна-выдавецкай управы Кіеўскага патрыярхату арцыбіскуп Яўстраці.

Ён таксама заявіў, што афіцыйна абвешчана пра пачатак дыялёгу паміж цэрквамі:

«Мы робім тое, што можам, а завяршыць гэта можа толькі Бог... Аб’яднаньне адбудзецца так жа нечакана, як і незалежнасьць Украіны. Таму што быць адзінымі — гэта натуральна для царквы», — дадаў Яўстраці.

У той жа час старшыня Сынадальнага інфармацыйна-асьветніцкага аддзелу УПЦ Маскоўскага патрыярхату протаярэй Георгі адзначыў, што цяпер ніякіх умоў няма, а ёсьць толькі жаданьне аб’яднацца, аднавіць адзінства:

«Ёсьць заклік вярнуцца да царкоўнага сумоўя, якога не было 22 гады. А як гэта будзе адбывацца, мы ўбачым пазьней», — сказаў ён.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG