Яе склалі расейскамоўныя вершы і зацемкі, якія былы палітзьняволены пісаў у следчым ізалятары турмы КДБ, ці іначай — «амэрыканкі». Адсюль і назоў кнігі.
«Што выратоўвае ў турме? Напрыклад, вершатворства. »... вуснаў шэпт адняць вы не маглі". Мармытаць і рыфмаваць пачынаюць ледзь ня ўсе, хто ніколі не рабіў гэтага на волі. А ўжо філёлягу — і сам Бог наказаў« — напісала ў прадмове да выданьня знаная расейская паэтка і праваабаронца Натальня Гарбанеўская, якой давялося выснаваць гэтую ісьціну ў савецкіх лягерох.
Кожны верш, а іх у кніге паўтара дзясятка, суправаджаецца празаічнымі зацемкамі пра абставіны яго ўзьнікненьня. Ці то гэта спроба паслаць віншаваньне з Днём закаханых жонцы Марыне, ці завочнае разьвітальнае слова з калегай па кампаніі «Гавары праўду» Сьвятланай Навумавай, ці турэмная алюзія на бітлаўскі шлягер «Жоўтая падводная лодка», ці рэфлексія на тэму вочнай стаўкі з паэтам і кандыдатам на прэзыдэнта Ўладзімерам Някляевым — усё прасякнутае тонкім лірызмам і непрыхаванай шчырасьцю. А яшчэ — самаіроніяй і лёгкім гумарам, безь якіх у турме — наўпроставы шлях да вар’яцтва.
Самаіронія не пакінула аўтара і пры рашэньні выдаць напісанае ў турме. Анатацыю да кнігі ён сканчвае словамі: «...вершы ня надта атрымаліся, за што я і прашу дараваньня ў чытачоў».