Ягоныя творы аздобілі новую кнігу народнага паэта Беларусі, у якую з часу сваёй працы тут у 2000-2001 гадох закаханы, як сам прызнаўся. Пра шчырасьць пачуцьцяў спадара Кунстадтэра сьведчыць ягоная добрая беларуская мова і грунтоўнае веданьне народных традыцый, паводле якіх ён не забыўся павіншаваць нашых слухачоў са Старым Новым годам і працягам Калядных сьвятаў.
— Ці спадабалася Вам нашае надвор’е?
— Гэта мы называем глябальным пацяпленьнем, бо даўно ўжо тут не было такой зімы.
— Малойцы! (сьмеючыся)
— Скажыце, калі ласка, Вы з часу, калі працавалі як дыплямат у Беларусі, усё вяртаецеся і вяртаецеся сюды і фатаграфуеце Беларусь такую не глянцавую, а Беларусь такую штодзённую. Чым яна Вас цікавіць?
— Па-першае, калі б ваша радзіма была радзім, я б сказаў, што люблю радзім. Але гэта — радзіма, таму трэба сказаць, што я закахаўся ў вашу радзіму. Чаму? Таму што я мяркую, што ў так званым звычайным ёсьць надзвычайныя рэчы.
Напрыклад, і бабулечкі, і маладыя дзяўчыны трымаюць свае рукі спакойна. Гэтыя рукі ў іх вельмі працавітыя, але калі яны сядзяць на лаўцы, то рукі спакойныя і трымаюць іх вельмі сьціпла. Гэта для мяне — сымбаль глыбокай культуры Беларусі і беларусаў.
Напрыклад, вашы платы — яны розныя. Кожная хата мае свой плот. Платы адлюстроўваюць характар гаспадара і гаспадыні. Мне здаецца, што просты плот мае таксама глыбокае значэньне ў культуры. Я гавару пра культуру, якая фарміруецца на працягу дзьвюх тысячаў гадоў.
Адметнасьць вашай культуры вельмі яркая для мяне.
— Выстава, якая адкрываецца 15 студзеня ў Менску, каторая па ліку Ваша пэрсанальная выстава ў Беларусі?
— Будзе трэцяя. Я рабіў выставу ў дзяржаўным музэі ў Старым замку ў Горадні амаль два гады таму. І потым была выстава ў Паставах у Доме рамёстваў.
— Пасьля прэзэнтацыі выставы ў Менску Вы паедзеце на Палесьсе рабіць новыя здымкі. Чым будзе адрозьнівацца гэтая Ваша творчая вандроўка?
— Я не хачу пытацца, ці бываюць у Вас пад час гэтых вандровак авантуры, зьвязаныя зь непаразуменьнямі зь нейкімі мясцовымі чыноўнікамі, але хачу спытацца, як Вас успрымаюць простыя людзі. Вось прыехаў у глухую беларускую вёску нейкі амэрыканец, былы дыплямат, і знайшоў там для здымкаў не прыгожых дзяўчат, а старых бабулек. Як яны да Вас ставяцца пры гэтым?
— Тое, што я раблю, вельмі празрыстае, і кожны чалавек у Беларусі ведае тое, што я раблю. Здымаю па вёсках і больш нідзе. Таму я ня маю праблемаў. А мая мэта — гэта адлюстраваць годнасьць простага чалавека. І зусім немагчыма падманваць беларускую бабулечку. Калі я перад ёю стаю з фотаапаратам, яна адразу разумее, што я маю добрую волю. Я размаўляю зь людзьмі перад тым, як здымаю іх. Для мяне годнасьць простага чалавека — гэта штосьці сьвятое. А да сьвятых рэчаў трэба падыходзіць вельмі сьціпла і з добрым сэрцам, адкрытым сэрцам. І бабулечкі разумеюць, і маладыя, і дзеці разумеюць, што перад імі стаіць чалавек з добрай воляй. Таму ня маю праблем. Калі мо адзін з сотні ці адзін з тысячы чалавек ня хоча, каб я яго здымаў, я не здымаю. Празрыстасьць і адкрытасьць перад гэтымі цудоўнымі простымі людзьмі — гэта мая мэта.
— Ці спадабалася Вам нашае надвор’е?
Джон Кунстадтэр. Туры 2008, radzimaphoto.com.
— Так, гэта сапраўдная зіма.— Гэта мы называем глябальным пацяпленьнем, бо даўно ўжо тут не было такой зімы.
— Малойцы! (сьмеючыся)
— Скажыце, калі ласка, Вы з часу, калі працавалі як дыплямат у Беларусі, усё вяртаецеся і вяртаецеся сюды і фатаграфуеце Беларусь такую не глянцавую, а Беларусь такую штодзённую. Чым яна Вас цікавіць?
— Па-першае, калі б ваша радзіма была радзім, я б сказаў, што люблю радзім. Але гэта — радзіма, таму трэба сказаць, што я закахаўся ў вашу радзіму. Чаму? Таму што я мяркую, што ў так званым звычайным ёсьць надзвычайныя рэчы.
Напрыклад, і бабулечкі, і маладыя дзяўчыны трымаюць свае рукі спакойна. Гэтыя рукі ў іх вельмі працавітыя, але калі яны сядзяць на лаўцы, то рукі спакойныя і трымаюць іх вельмі сьціпла. Гэта для мяне — сымбаль глыбокай культуры Беларусі і беларусаў.
Напрыклад, вашы платы — яны розныя. Кожная хата мае свой плот. Платы адлюстроўваюць характар гаспадара і гаспадыні. Мне здаецца, што просты плот мае таксама глыбокае значэньне ў культуры. Я гавару пра культуру, якая фарміруецца на працягу дзьвюх тысячаў гадоў.
Адметнасьць вашай культуры вельмі яркая для мяне.
— Выстава, якая адкрываецца 15 студзеня ў Менску, каторая па ліку Ваша пэрсанальная выстава ў Беларусі?
— Будзе трэцяя. Я рабіў выставу ў дзяржаўным музэі ў Старым замку ў Горадні амаль два гады таму. І потым была выстава ў Паставах у Доме рамёстваў.
— Пасьля прэзэнтацыі выставы ў Менску Вы паедзеце на Палесьсе рабіць новыя здымкі. Чым будзе адрозьнівацца гэтая Ваша творчая вандроўка?
Джон Кунстадтэр. Яблычны Спас, Аздамічы 2007, radzimaphoto.com.
— Кожная вандроўка — авантура. Я не магу сказаць перад вандроўкай, што здарыцца. Але гэтым разам паеду на Палесьсе здымаць Вадохрышча.— Я не хачу пытацца, ці бываюць у Вас пад час гэтых вандровак авантуры, зьвязаныя зь непаразуменьнямі зь нейкімі мясцовымі чыноўнікамі, але хачу спытацца, як Вас успрымаюць простыя людзі. Вось прыехаў у глухую беларускую вёску нейкі амэрыканец, былы дыплямат, і знайшоў там для здымкаў не прыгожых дзяўчат, а старых бабулек. Як яны да Вас ставяцца пры гэтым?