З жывых творцаў да гэтага свой залаты том у “Беларускім кнігазборы” займеў летась Рыгор Барадулін. Галоўны рэдактар гэтага праекту Кастусь Цьвірка так абгрунтоўвае выбар аўтара новага тому:
“Вярцінскі – своеасаблівы паэт. Манера яго вельмі адметная? і яго ня зблытаеш ні зь якім іншым паэтам. Усё наша жыцьцё адлюстроўвалася ў яго паэзіі. Ён усё хацеў выказаць і выказаць вельмі хораша. Таму яго паэзія будзе хваляваць нашых сучасьнікаў. А паколькі яна высокамастацкая, то яна застанецца назаўсёды ў нашай літаратуры”.
Апрача асноўнага разьдзелу вершаў і шасьці паэм ў томе зьмешчаная адна зь п’есаў Вярцінскага. Гэта міталягічная драма для дзяцей “Гефэст – друг Прамэтэя”. Напісаная ў 1983 годзе яна праз год была пастаўленая на сцэне Дзяржаўнага тэатру лялек.
Ёсьць у кнізе і вялікія разьдзелы літаратурнай крытыкі і публіцыстыкі Анатоля Вярцінскага. Ён шмат пісаў пра падзеі, сьведкам і ўдзельнікам якіх быў сам. У 1977 годзе Анатоль Вярцінскі ў складзе дэлегацыі Беларусі браў удзел у працы XXXII сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку, у 1986-90 гадах працаваў галоўным рэдактарам газэты “Літаратура і мастацтва”, а ў 1990-м быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савету XII скліканьня. Кастусь Цьвірка працягвае:
“Ён выступае за Беларусь, за беларускасьць, наогул – патрыятычная публіцыстыка. І тое, што мы далі вялікі разьдзел публіцыстыкі, я думаю, чытачу будзе цікава яе пачытаць і зразумець, які ў нас ёсьць у літаратуры і паэт, і публіцыст. Наогул – харошы літаратар”.
Наступны том “Беларускага кнігазбору”, які рыхтуецца да друку, будуць складаць выбраныя творы зь вялікай спадчыны гісторыка і літаратара Міколы Ермаловіча.