Пазьняк: “Як толькі падумаю пра Быкава -- пачынаецца шчымленьне душы. Гэта таму, што хацелася б, каб Быкаў быў пастаянна. У ім вымоўнае супадзеньне вялікага пісьменьніка, вялікай асобы і народнага лёсу цэлага пакаленьня. Прачытаўшы "Доўгую дарогу дадому", дзе Быкаў апісвае беднае, галоднае сваё дзяцінства пад бальшавіцкай акупацыяй, потым вайну, якую ён прайшоў разам з фронтам "ад званка да званка" , цяжкія пасьляваенныя гады, -- стала зразумела, што ён ўвабраў усё гэта ў сваёй душы. Але змрочная рэчаіснасьць не зламала, не агрубіла яго, бо меў ён прыроджаныя якасьці інтэлігентнай натуры і здаровага сэнсу. Гэта -- тое, што ў цяжкіх варунках даецца чалавеку як дар Духа Сьвятога. У гэтым ёсьць і прырода яго таленту, і прырода мудрасьці. Аснова, урэшце, яго літаратурнага экзыстэнцыялізму.
Веліч яго як пісьменьніка адлюстраваная ў яго творах, вобразах, ідэях, карцінах народнай рэчаіснасьці і лёсах народнага жыцьця. Гэта пісьменьнік сапраўды народны і беларускі.
Веліч яго асобы адбілася ў яго гістарычным выбары.
Калі вырашаўся лёс нацыі і будучыні Беларусі, ён, ужо немалады, стаў у шэрагі змагароў Народнага Фронту. Стаў сьмела, без папроку і сумневу, і разам з усімі адчуў радасьць найвялікшай падзеі стагодзьдзя -- здабыцьцё і вяртаньне дзяржаўнай Незалежнасьці Беларусі. Яго бескампрамісная народная адраджэнская пазыцыя прыцягвала да яго добрых людзей. І адначасна яна дэмаскавала фальшывасьць шмат якіх афіцыйных асобаў, што займаліся словаблудзтвам і няшчыра сьпявалі яму хвалу. Гістарычны выбар Быкава скрышталізаваў, ачысьціў адносіны да яго творчасьці. Усё сьветлае -- пайшло з Быкавым. Уся дрэнь -- адпала, засталася сама з сабой.
У вольнай, сьветлай Беларусі будуць стаяць помнікі вялікаму пісьменьніку, будуць плошчы і вуліцы, названыя яго імем, будуць бібліятэкі яго імя, і памяць пра яго будзе вечнай”.
На здымку: Васіль Быкаў і Зянон Пазьняк, Менск. 1993 г.