У Менску ў памяшканьні Беларускага ПЭН-цэнтру адбылася прэзэнтацыя кнігі Барыса Клейна “Недосказанное. Имена”. Яе аўтар, пазбаўлены на пачатку сямідзесятых дыплёму кандыдата гістарычных навук і пасьведчаньня дацэнта Горадзенскага пэдінстытуту, цяпер жыве ў Злучаных Штатах Амэрыкі і на прэзэнтацыю прыехаць ня змог, але даслаў прысутным свой відэа-выступ.
Кніга нарадзілася з прапановы гісторыка літаратуры і журналіста Аляксандра Фядуты напісаць успаміны да тому выбраных твораў Аляксея Карпюка. Барыс Клейн пагадзіўся. Менавіта разам з гэтымі двума вядомымі горадзенцамі ў свой час сябраваў Васіль Быкаў. Кожнага паасобку і ўсіх трох разам тады цкавала за вальнадумную творчасьць улада, шыючы ім нават групавую антысавеччыну. У дасланым відэа-выступе Барыс Клейн прыгадвае:
“Кнізе сваёй я даў назву “Недосказанное. Имена”. Чаму недавыказанае? Таму што савецкая ўлада, пазбавіўшы мяне навуковай ступені і званьня, забараніла выступаць публічна, друкавацца, мне нельга было шукаць працу па сваёй ахвоце, пераяжджаць з Горадні ў іншае месца, вольна сустракацца зь людзьмі. Так, і гэта — таксама. Памятаю, як увосень 1971 году да мяне на вуліцы насупраць унівэрмагу падышоў Васіль Быкаў. Змрочным быў ягоны твар. Ён перадаў мне навіну прыкладна такімі словамі: “Ведаеш, Барыс, мяне выклікалі ў КДБ і сказалі, каб я да цябе больш не падыходзіў, інакш яны зладзяць групавую справу, а па ёй і тэрміны будуць большымі”.
Пра ўсё гэта і ня толькі — успаміны гарадзенскага гісторыка-дысыдэнта. Адзін зь тых, хто яе ўжо прачытаў, публіцыст Сямён Букчын, так выказаўся аб сваіх чытацкіх уражаньнях:
“Гэта, вы ведаеце, старонка ў жыцьці сучаснай Беларусі, калі сучаснасьцю лічыць ня толькі самыя апошнія гады. Гэта ня проста цікава і ня проста важна, гэта дае зразумець, што гэта было за жыцьцё, якое мы пражылі”.
Са сьведкаў таго часу ламаньня ў Горадні чалавечых лёсаў і душ купкі вольналюбных інтэлігентаў была на прэзэнтацыі толькі дачка пісьменьніка Аляксея Карпюка Алена. Яна сказала, што кнігі яе бацькі і яго сяброў мусілі выйсьці гадоў дваццаць таму…
“Шкада, што так доўга мы і вы іх ня чулі і не чыталі і як добра, што нарэшце гэты момант настаў. Калі б гэта было дваццаць гадоў таму, напэўна трошкі інакш жылі б мы ўсе зараз”.
Сёньняшняя прэзэнтацыя кнігі Барыса Клейна “Недосказанное. Имена” адбылася з другой спробы. Першы раз яе 27 сакавіка забаранілі праводзіць у музэі Ваньковіча.